Грамадства1616

Чыноўнікі налічылі, што за мяжой жыве больш за 3,5 мільёна беларусаў

Больш за 3,5 мільёна беларусаў цяпер жывуць за межамі Беларусі. Найбуйнейшыя беларускія дыяспары знаходзяцца ў Расіі, Украіне і Казахстане. Пра гэта 23 верасня паведаміў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Аляксандр Румак, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Паводле звестак за 2023 год, у Расіі жывуць больш за 500 тысяч беларусаў, ва Украіне — каля 440 тысяч, у Казахстане — больш за 180 тысяч.

Румак адзначыў, што беларусы апынуліся за мяжой па розных прычынах, але Беларусь, паводле яго слоў, працягвае падтрымліваць з імі сувязь. Ён падкрэсліў важнасць сустрэч, зносін і дапамогі ў межах магчымасцяў дзяржавы, а таксама захавання беларусамі сувязі са сваёй краінай.

Каментары16

  • Лічым разам
    23.09.2026
    На выбарах у Каардынацыйную раду на заклік Ціханоўскай прагаласавала 4000 чалавек. Легітымнасць за мяжой хоць? Не падобна.
  • Румак с румак
    23.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ганка
    23.09.2026
    Дык ідзецца, відаць, пра грамадзянаў Беларусі, а не пра беларусаў. Колькі беларусаў ужо гадоў 150 жыве ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Расеі, а колькі карэнных беларусаў у Польшчы, Украіне і Літве. Агульная лічба яўна больш за 3,5 млн. Поўная лічба людзей зь беларускімі каранямі - каля 15 млн.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць