Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную
Саперніцай была зборная Сан-Марына, выніковы лік — 4:0.

У першым тайме каманды не здолелі адкрыць лік. Пасля перапынку беларуская зборная цалкам перахапіла ініцыятыву і забіла чатыры мячы.
Дублем адзначыўся Арцём Канцавы. Яшчэ па адным голе забілі Арцём Шуманскі і Макс Эбонг.
У першых двух матчах беларусы прайгралі албанцам 0:2 і згулялі ўнічыю з фінамі 0:0.
Наступны матч зборная Беларусі правядзе 6 кастрычніка ў Будапешце супраць Фінляндыі.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары