Здарэнні22

Не дачакаў заканчэння кантролю на мяжы і паехаў. 22‑гадовага кіроўцу з пагоняй затрымалі ў Беластоку

У выніку паклалі на зямлю і закавалі ў кайданкі.

22‑гадовы жыхар Беластока з’ехаў з памежнага пераходу ў Баброўніках, не дачакаўшыся заканчэння кантролю Пагранічнай службы. Пазней яго заўважылі ўжо ў Беластоку. Кіроўца праігнараваў патрабаванне паліцыі спыніцца і паспрабаваў з'ехаць, піша Most.

Як паведамляе паліцыя, мужчына прыехаў на памежны пераход у Баброўніках. Падчас пашпартнага кантролю ён перадаў дакументы супрацоўнікам Пагранічнай службы, а затым паехаў, не дачакаўшыся заканчэння праверкі.

Інфармацыю пра аўтамабіль перадалі беластоцкім паліцэйскім. Renault заўважылі на Баранавіцкай шашы. Нягледзячы на патрабаванне спыніцца, кіроўца працягнуў рух: аб’ехаў паліцэйскі аўтамабіль, рэзка паскорыўся і пачаў уцякаць ад пераследу.

Паводле звестак паліцыі, падчас пагоні мужчына ствараў пагрозу для іншых удзельнікаў дарожнага руху. Ён ехаў па сустрэчнай паласе, абганяў аўтамабілі на пешаходным пераходзе і выязджаў на тратуар, дзе знаходзіліся пешаходы.

Затрымаць аўтамабіль удалося на Баранавіцкай вуліцы. За рулём знаходзіўся 22‑гадовы жыхар Беластока. Паліцэйскія канфіскавалі ў яго пасведчанне кіроўцы і перадалі мужчыну супрацоўнікам Пагранічнай службы для далейшых дзеянняў.

Каментары2

  • Месьціч
    28.09.2026
    А Пагоне дзе на лбе ? Налепка альбо Тату?
  • ды не
    28.09.2026
    Месьціч, тут іншае. Пагоня - гэта паганяла яго сябра. разам і загрэблі па выніку.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць