Археолагі расказалі, што сёлета раскапалі на Банцараўшчыне пад Мінскам
У 2026 годзе споўнілася 100 гадоў з пачатку першых навуковых раскопак на гарадзішчы Банцараўшчына ў Мінскім раёне — адным з найбольш вядомых помнікаў беларускай археалогіі. Але даследаванні тут працягваюцца і да сёння, дазваляючы па-новаму паглядзець на храналогію, матэрыяльную культуру і планіроўку старажытнага паселішча, паведамляе Інстутут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Падчас сёлетняй археалагічнай экспедыцыі пад кіраўніцтвам навуковай супрацоўніцы Інстытута гісторыі НАН Беларусі Элоны Ляшкевіч даследчыкі атрымалі некалькі важных вынікаў.

На схіле гарадзішча археолагі знайшлі раней не заўважаныя элементы абарончай сістэмы, у тым ліку пачатак старажытнага рова. Таксама на месцы стаянкі эпохі ранняга неаліту, магчыма, было выяўлена новае паселішча.
Яшчэ адной знаходкай стала бронзавая шпілька, якую называюць унікальным для жалезнага веку Цэнтральнай Беларусі артэфактам.

Каментары