Грамадства2121

Калеснікава: Адкрытасць Еўропы для Беларусі і беларусаў, а не для рэжыму, здольная зменшыць уплыў Расіі

У інтэрв'ю DW Марыя Калеснікава абвергла сцвярджэнні, што яна стала мякчэй ставіцца да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, усё часцей кажучы пра неабходнасць дыялогу. Актывістка лічыць, што эфектыўнасць дыпламатыі пацвярджае яе ўласная гісторыя.

Фота: LookByMedia

«Мы зараз тут з вамі размаўляем таму, што якраз дыпламатыя была задзейнічана як інструмент уплыву, як інструмент дасягнення пэўных мэтаў», — сказала Марыя Калеснікава, падкрэсліўшы, што гады зняволення не змянілі яе стаўленне да сістэмы.

«Калі мы ўжо бачым, што амерыканскі трэк з перамовамі спрацаваў, значыць, гэтым трэба карыстацца», — адзначыла Калеснікава.

«Адкрытасць Еўропы для Беларусі і беларусаў, а не для рэжыму, здольная зменшыць сферу ўплыву Расіі ў краіне», — адзначыла Калеснікава, назваўшы гэта мэтай архітэктуры еўрапейскай бяспекі.

Актывістка заклікала Еўрапейскі Саюз узяць прыклад з мадэлі ЗША, асобна згадаўшы нядаўнія перамовы міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага з кіраўніком МЗС Беларусі Максімам Рыжанковым, якія адбыліся ў Нью-Ёрку на палях 81‑й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Пасля сустрэчы Сікорскі сярод іншага заявіў, што Варшава рыхтуецца адкрыць новы будынак свайго пасольства ў Мінску.

Каментары21

  • Немец
    04.10.2026
    Wandel durch Handel
    Гэтую адкрытасьць прапагандавала і рабіла Эўропа некалькі дзесяцігоддзяў і скончылася яна тысячамі вязьняў і ўдзелам у вайне супраць Эўропы, пагрозамі ядзеркай і вагнерамі да Варшавы.
    Гэта нежывая канцэпцыя і Эўропа не вернецца да яе ніколі. Адчыняюць тых хто хоча адчыняцца.
    Перадайце гэта Зянону Станіслававічу і яго ботаферме
  • Тудаўлянін
    04.10.2026
    Родная мова - зменшвае ўплыў іРасейскай імперыі значна лепш, чым усе вашыя інтэрв'ю, парады, на мове акупантаў.
  • Амерыканскі трэк спрацаваў
    04.10.2026
    Чакаем Коўла да канца году. Франак сказаў пару тыдняў, месяц і будзе астатніх вызваляць - значыць будзе. Тысячу па спісу Беляцкага канешне не, а гэта і ёсць тыя "усе" да канца года, пра якіх шла гаворка. Ну а 200 абяцаных, пра якіх ужо канкрэтна дамовіліся, жалезна будуць вызвалены, калі рэкі грошаў пацякуць у рэжым. Я не ведаю наколькі такія домовы патрэбныя, Марыя. Можа сапраўды лепей ужо няхай беларусы пасядзець, чым так здраджваць астатнім беларусам.

Цяпер чытаюць

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ26

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Усе навіны →
Усе навіны

Пахаваць законна свайго хатняга любімца ў Беларусі можна толькі ў жывёльны могільнік. Парушэнне закону выглядае больш маральна прымальным для многіх11

Нейрасеткі вынайшлі салідарнасць: яны сабатуюць знішчэнне іншых нейрасетак, называючы гэта забойствам8

Ва Украіне ствараюць уласны аналаг Starlink4

У авіякатастрофе бамбардзіроўшчыка Ту-95МС у Расіі загінулі два падпалкоўнікі і два маёры8

Емен абвясціў маштабную вайну хусітам: 100‑тысячная армія пры падтрымцы Саудаўскай Аравіі паспрабуе вярнуць кантроль над Чырвоным морам1

«Герой Данбаса» забіў і расчляніў сяброўку і яе 19‑гадовую дачку12

Калеснікава: Вайна, якую пачала Расія, не проста супраць Украіны. Гэта вайна супраць еўрапейскіх каштоўнасцяў25

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

«Далоў цара!»: на мітынгу КПРФ у Маскве затрымалі больш за 60 чалавек12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ26

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць