Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах
Уладзімір Пуцін асабіста загадаў узмацніць дыверсіі супраць краін НАТА, піша The Wall Street Journal са спасылкай на звесткі амерыканскіх спецслужбаў. Пасля атакі на аэрапорт Лейпцыг/Гале прадстаўнік Крамля папярэдзіў Берлін, што гэта не апошняя цэль. У падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу, паводле выдання, істотную ролю адыгрывалі беларусы.

Пра асабісты загад Пуціна The Wall Street Journal паведамілі трое еўрапейскіх чыноўнікаў, азнаёмленых з высновамі амерыканскіх спецслужбаў.
Паводле суразмоўцаў газеты, расіяне ўзмацнілі дыверсійную дзейнасць на фоне адсутнасці істотных поспехаў расійскай арміі ва Украіне і ўсё больш інтэнсіўных украінскіх удараў па аб’ектах у глыбіні Расіі. У Маскве таксама былі незадаволеныя тым, што перамовы з Вашынгтонам не прымусілі Кіеў пайсці на саступкі.
Адной з першых атак у межах узмоцненай кампаніі стала спроба дыверсіі ў аэрапорце Лейпцыг/Гале 4 жніўня. Паводле WSJ, адзін дрон з выбухоўкай урэзаўся ў грузавы самалёт «Антонаў», які выкарыстоўвалі для перавозкі вайсковай дапамогі Украіне, але не ўзарваўся. Другі сутыкнуўся з іншым самалётам, трэці ўзарваўся каля агароджы аэрапорта.
У падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу, паводле выдання, істотную ролю адыгрывалі беларусы. Нямецкія следчыя лічаць, што іх дзеянні каардынаваў Алег Лёвушкін — былы расійскі вайсковец, завербаваны расійскай вайсковай выведкай, вядомай як ГРУ.
«Лёвушкін кіраваў некалькімі беларускімі агентамі, якія перавозілі выбухоўку праз межы, збіралі беспілотнікі і размяшчалі іх для нападу», — піша WSJ са спасылкай на следчых і супрацоўнікаў выведкі.
Сербія служыла для гэтай сеткі перавалачным пунктам: адтуль мадыфікаваныя дроны і выбуховыя прылады перапраўлялі ў Германію.
Пазней сербскія ўлады арыштавалі семярых падазраваных, у тым ліку чалавека з расійскім і сербскім грамадзянствамі. Паводле сербскай пракуратуры, група закупляла і захоўвала выбухоўку і дроны перад адпраўкай у краіны Еўрасаюза.
Сам Лёвушкін і як мінімум адзін яго меркаваны саўдзельнік з Беларусі пакінулі Германію за два дні да атакі. Як піша WSJ, яны вылецелі ў Сербію, а адтуль — у Расію.
За расійскую дыверсійную кампанію, як сцвярджаюць заходнія чыноўнікі, адказвае падраздзяленне спецыяльных задач ГРУ на чале з генерал-палкоўнікам Андрэем Авяр’янавым.
Трое еўрапейскіх чыноўнікаў, азнаёмленых з высновамі амерыканскіх спецслужбаў, паведамілі WSJ, што загад узмацніць дыверсіі супраць краін НАТА асабіста аддаў Уладзімір Пуцін.
Пасля няўдалага нападу на аэрапорт прадстаўнік Крамля, які падтрымліваў неафіцыйны канал сувязі з нямецкім урадам, звязаўся з прадстаўніком Берліна. Паводле чыноўнікаў, знаёмых са зместам размовы, ён папярэдзіў: Лейпцыг не будзе апошняй мэтай.
Расія адмаўляе датычнасць да дыверсій у Еўропе.
Каментары
Tamu treba praviarać historyi tych ahientaŭ, bijahrafii, i t.d., kab zapeŭnicca, chto jany, i paćviardžać svaju infarmacyju hramadztvu, a ŭžo potym viakać.
Посмотрите, что творит сам лукашенко по отношению ко всему беларускому и остаткам беларусов, что творит его кгб, его губопик, его мвд и поймёте, что беларусов нет а есть обслуга русских, почему-то проодолжающее считать себя беларусами.
Поэтому, обстирывали русских, кормили русских, строили для русских, прислуживали русским, возили взрывчатку для русских, взрывали для русских, садили для русских, убивали для русских и продолжим это делать.