Літаратура

Выйшла новая кніга вершаў Вольгі Гронскай

У берлінскім выдавецтве hochroth Minsk выйшаў паэтычны зборнік Вольгі Гронскай «Дрэвы і лініі». Ілюстрацыю да кнігі зрабіла Дар’я Гоманава, піша bellit.info.

«У размове пра творчасць таго ці іншага паэта або паэткі мы гаворым пра яго ці яе вершы і вельмі рэдка — пра паэзію.

Паэзія Вольгі Гронскай (а гэта, безумоўна, паэзія) — якраз той выпадак, калі даволі складана размаўляць пра вершы, і ўжо тым болей язык не паварочваецца сказаць проста «тэксты». «Дрэвы і лініі» пацвердзяць сказанае мной. Гэта вельмі Воліна кніга: яна цэльная, як вялікае, магутнае дрэва, сабранае з тонкіх і крохкіх галінак-вершаў, што перагукаюцца-пераплятаюцца паміж сабой і ўтвараюць вельмі прыгожую карціну дзікай, вольнай існасці, непаўторную паэзію, якую хочацца чытаць і перачытваць, і кожны раз знаходзіць нешта новае — пра лірычную гераіню, пра саму аўтарку і пра сябе», — піша пра аўтарку Ева Арлова.

Навінку неўзабаве можна будзе замовіць праз сайт выдавецтва.

*

Дзе твае карані,
пытаеш сябе.
Якое неба
гайдаецца на тваім галлі.
Адкуль і з чаго прарастаеш,
урастаеш куды, ува што.
Хто спявае ў лісці тваім
і каму.

Ты стаіш на гэтай зямлі,
ясі з чорных патрэсканых рук
той, што цябе гадавала,
сілу яе.
І маўчыш,
і шукаеш адказы.
Каранямі сілкуючы неба,
небам жывячы карані.

*

Часам ты думаеш:
як гэта —
быць дрэвам?
Яно стаіць на адным месцы,
распранаецца ў холад,
ніколі не ўбачыць мора,
ніколі нічога не зменіць,
жывучы па коле
і нажываючы колцы гадоў
у стомленай сарцавіне.
Але
ці хоча дрэва
зрабіцца табой,
п’ючы сілу зямлі
і размаўляючы з небам
птушынымі галасамі?

*

У апусцелым горадзе,
на знямелай вуліцы
пуста ці поўна
бяскрылай душы
дрэва,
якое помніць?
Яно трымае ў сваіх каранях
жменьку зямлі
і не можа кінуць яе,
каб паставіць кропку.
Так і стаіць само
ў канцы
ненапісанай светлай гісторыі —
поўнае болю
і пустых спадзяванняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна33

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў9

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага58

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна33

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць