Свет11

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад

Самалёт сербскай авіякампаніі Air Serbia, які ў ноч на 4 лістапада вылецеў з Бялграда ў Маскву, быў вымушаны развярнуцца ў паветры і вярнуцца ў Сербію. На яго борце, акрамя іншых пасажыраў, знаходзіліся лідар «Руху сацыялістаў» Аляксандр Вулін, кіраўнік Сербскай народнай партыі Ненад Паповіч і дырэктар кампаніі «Сербіягаз» Душан Баятовіч, паведамляе Руская служба «Радыё Свабода».

Аляксандр Вулін з Уладзімірам Пуціным у Маскве. Фота: Kristina Kormilitsyna, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Паводле інфармацыі сербскай медыякампаніі Nova, прычынай вяртання стала паведамленне пра тое, што адзін з пасажыраў трапіў на борт, абмінуўшы перадпалётны надгляд. У такіх выпадках дзейнічае той самы пратакол бяспекі, што і пры пагрозе выбуху бомбы ў самалёце.

Дырэктар службы бяспекі аэрапорта Бялграда Мілан Куч загадаў экіпажу вярнуцца, калі самалёт знаходзіўся над тэрыторыяй Літвы.

Пасля прызямлення ў Бялградзе ўсіх пасажыраў і сам самалёт паўторна агледзелі. Працэдура заняла некалькі гадзін.

Як сцвярджае Nova, пасажырам, які трапіў на борт без неабходнага надгляду, быў Аляксандр Вулін. Абысці праверку яму дапамагла невядомая асоба.

Вулін узначальвае «Рух сацыялістаў», які падтрымлівае былога прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча. Ён сярод іншага з 29 чэрвеня 2017 да 28 кастрычніка 2020 года быў міністрам абароны, а з 28 кастрычніка 2020 да 26 кастрычніка 2022 года — міністрам унутраных спраў Сербіі. Аляксандра Вуліна часта называлі найбольш прарасійскім палітыкам у атачэнні Вучыча. У снежні 2020 года ён афіцыйна абвясціў канцэпцыю «сербскага свету», заснаваную на ідэі «Вялікай Сербіі».

У размове з сербскім тэлеканалам N1 палітык заявіў, што ляцеў у Маскву для абмеркавання пашырэння газавага пагаднення паміж Расіяй і Сербіяй. Інфармацыю пра тое, што ён прайшоў на борт без надгляду, Вулін назваў хлуснёй, а сам інцыдэнт — палітычна матываванай кампаніяй супраць сябе.

Дырэктар «Сербіягаза» Душан Баятавіч заявіў, што не ведаў, з якой мэтай Вулін і Попавіч накіроўваліся ў Маскву. Сам ён, паводле яго слоў, ляцеў вырашаць пытанні, звязаныя з пастаўкамі газу, а таксама праблемы, якія ўзніклі пасля закрыцця сербскага банка Alta Bank.

Каментары1

  • Главный офис Радио Свобода
    05.11.2026
    В вашингтоне, что обьясняет тот факт, что друг путина летит в Москву именно с ними.
    Эхо Москвы (дочернего предприятия Газпрома путина) не взяли?

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»27

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?3

Малдова можа ўвесці для беларусаў візы1

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

У Наваполацку паставяць 68‑метровы флагшток больш чым за 3 мільёны рублёў2

Ад заўтра ў Мінску з'явіцца новы спосаб аплаты праезду

У Гомелі зграя сабак напала на жанчыну. Цяпер яна праходзіць курс прышчэпак ад шаленства1

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»27

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць