Бетонку з Мінска да Маладзечна плануюць скончыць да канца наступнага года
Рэканструкцыю аўтадарогі Р-28 «Мінск — Маладзечна — Нарач» плануюць завяршыць да канца 2027 года. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый Беларусі.

Скрыншот з відэа
«Белаўтадар» працуе на двух участках: васьмікіламетровым адрэзку за Ждановічамі і пяцікіламетровым каля комплексу «Лінія Сталіна». Дарогу пашыраць, уздоўж яе ўсталююць бар’ерныя агароджы, а асфальтавае пакрыццё заменяць на цэментна-бетоннае.
Пасля рэканструкцыі дарога з Мінска ў Маладзечна павінна займаць каля 35 хвілін замест цяперашняй гадзіны.
Пры гэтым раней меркавалася, што дарогу ўдасца здаць у эксплуатацыю хутчэй. У кастрычніку БелТА паведамляла, што работы плануюць скончыць да верасня 2027 года. Цяпер жа арыенцірам стаў ужо канец 2027-га.
Каментары