На будаўнічай пляцоўцы ў Савецкім раёне Мінска загінуў 42‑гадовы машыніст аўтакрана, паведамілі ў Следчым камітэце.

Скрыншот з відэа
Паводле папярэдніх звестак, здарэнне адбылося днём 27 лістапада падчас мантажу апалубкі стужачнага падмурка на аб’екце, які будуецца. Аўтакран перакуліўся, а машыніст, які знаходзіўся ў кабіне, апынуўся пад тэхнікай. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр.
Абставіны трагедыі высвятляюцца. Асаблівую ўвагу надаюць прычынам і ўмовам, якія прывялі да гібелі работніка, а таксама выкананню патрабаванняў бяспекі падчас будаўнічых работ.
Каментары