Андрэй Расінскі. Кадры

Апошні фільм Рамана Палянскага

Палітычны дэтэктыў «Прывід» — трымценная прыпавесць пра таямніцы і дваістасць жыцця.

Прывід (The Ghost Writer)

Вялікабрытанія — Нямеччына — Францыя, 2010, каляровы, 128 хв.

Рэжысёр: Раман Палянскі

Ролі выконваюць: Юэн МакГрэгар, Пірс Броснан, Кім Кэтрал, Алівія Ўільямз, Джэймс Белушы

Жанр: Камерны палітычны трылер

Адзнака: 7,5 (з 10)

Пісьменнікамі-прывідамі называюць людзей, якія пішуць за іншых кнігі. Жыццё «прывідаў» невядомае, уся слава — імёнам на вокладцы. Былы брытанскі прэм’ер Адам Лэнг наймае такога «літаратурнага негра», каб той завершыў ягоную біяграфію. Папярэдні пісьменнік загадкава патануў.

Сціплы прывід, які не мае ні сям’і, ні дзяцей — і палітыкай не цікавіцца трапляе ў вір палітычных канфліктаў.

Карціна — апошняя стужка Рамана Палянскага, які кіраваў мантажом з турэмнае камеры.

У палітычным трылеры «Прывід» вельмі рэдка страляюць. Галоўныя дэкарацыі абмяжоўваюцца самотнаю выспай і мінімаліскім будынкам-крэпасцю, за шыбамі якой заўжды дождж. Рэжысёр засяроджваецца на чыстым трымценні, калі загадкі абвальваюцца на чалавека, таямніцы зацягваюць і не адпускаюць, а сусветныя скандалы разыгрываюцца за кулісамі прыватнага дому.

Герой Юэна МакГрэгара, увязнены ў доме палітыка — сваяк «Піяніста» і свайго рэжысёра. Ён удзельнік знакавых падзей — насуперак уласнае волі.

На палітычнае — і жыццёвае сцэне ўсё не тое, чым вам здаецца.
Пад кіраўніцтвам Рамана Палянскага простая, амаль плакатная палітычная гісторыя — сталася трымценнай прыпавесцю.

Кінатэрміны

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць