У Іраку ў чацвер пройдзе ўрачыстая цырымонія ў сувязі заканчэннем дзевяцігадовай прысутнасці ў краіне амерыканскага кантынгенту.У Багдадзе будзе прыспушчаны амерыканскі сцяг.
Большасць з 5500 амерыканскіх ваенных ужо з’ехалі, перадаўшы функцыі па бяспецы ўладам краіны.
Напярэдадні прэзідэнт ЗША Барак Абама, звяртаючыся да салдатаў, назваў момант гістарычным і пахваліў іх за смеласць і прафесіяналізм.
За час канфлікту, які пачаўся ў 2003 г., загінулі 4,5 тысячы амерыканскіх ваенных і дзясяткі тысяч іракцаў.
Спецыялісты па рэгіёне выказваюць асцярогі, што пасля сыходу амерыканцаў Ірак стане больш успрымальным да уплываў з суседняга Ірана.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары