Афіша77

The Stokes прэзентуюць у Мінску альбом

4 мая. Клуб «Цэнтр» (Кастрычніцкая, 1). 19.00.

Гурт The Stokes едзе па Беларусі з новай праграмай «Наизнанку» («Навыварат»), у рамках якой прагучаць песні розных гадоў і кампазіцыі з новага альбома. Канцэрт у Мінску адбудзецца 4 мая ў клубе «Цэнтр».

Гэта будзе першая паездка The Stokes па рэгіёнах Беларусі за апошнія 6 гадоў — роўна столькі прайшло з часу ад’езду калектыву на ПМЖ у Маскву. Акрамя сталіцы ў графіку значацца Віцебск, Наваполацк, Гомель, Гродна і Брэст, піша Tut.by.

— Гэта такі канкрэтны рок-н-рольны тур — мы возьмем інструменты, сядзем ў мікрааўтобус і выправімся падарожнічаць па краіне, — кажа лідэр гурту Аляксей Стокс. — Мы зрабілі яго, таму што нам вельмі захацелася хоць бы на тыдзень вярнуцца ў тыя бестурботныя часы, калі важна было проста выступаць і атрымліваць задавальненне ад кантакту з публікай. Ды і проста цікава паглядзець, што адбываецца вакол.

Група The Stokes плануе выкарыстаць майскі тур па Беларусі не толькі для канцэртаў —
проста падчас гастроляў будуць праходзіць здымкі дакументальнага фільма пра беларускую рок-музыку.

Фільм будзе ўяўляць сабой набор партрэтаў людзей, чыя творчасць і праца звязаныя з рок-музыкай. Гэта будуць музыкі, журналісты, арганізатары фестываляў і гітарныя майстры.

«Мы не бачым сэнсу пераказваць сухую гісторыю беларускага рок-н-ролу, -= кажа лідэр гурта Аляксей Стокс. — Нам цікавыя жывыя людзі — іх успаміны, разважанні, эмоцыі. Прычым не толькі вядомыя нейкія персанажы. Напрыклад, у Полацку жыве гітарны майстар Валера Івашчанка — мала хто ведае, што зробленыя ім інструменты карыстаюцца вялікім попытам у ЗША. І такіх прыкладаў шмат».

Асновай фільма стануць здымкі ў розных гарадах Беларусі, што дазволіць адлюстраваць рок-музыку ў нацыянальным маштабе.

«Часта, кажучы пра беларускі рок, усё зводзяць да таго, што адбываецца ў Мінску. Мне, як выхадцу з Наваполацка, як чалавеку, які пабачыў нямала выдатных груп з іншых гарадоў, гэта незразумела.

Мы хочам адлюстраваць беларускі рок менавіта як нацыянальную, а не выключна сталічную з’яву»,
— адзначае Стокс.

Нешта ў фільме, напэўна раскажуць і самі The Stokes — лаўрэаты «Рок-каранацыі 1996», якія ад 2006 года жывуць і выступаюць у асноўным у Расіі.

Графік канцэртаў:

1 мая — Віцебск, «Чердачок»

2 мая — Наваполацк, ДК Будаўнікоў

4 мая — Мінск, «Цэнтр»

5 мая — Гомель, ГЦК

6 мая — Гродна, «Офицерофф»

7 траўня — Брэст, «Сіці»

Каментары7

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

«Можаш забыцца аб працы ў Кітаі». Беларуску абвінавацілі ў Кітаі ў расізме праз адно неадназначнае ФОТА20

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць