Грамадства

Дзяніса Дашкевіча з Рагачова апыталі ў мясцовым КДБ

Грамадзянскі актывіст з Рагачова Дзяніс Дашкевіч заяўляе, што яго і жонку 23 жніўня выклікалі ў раённае аддзяленне КДБ і апыталі.

Як паведаміў Дашкевіч, ён звязвае выклік у аддзяленне КДБ са спробай зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты парламента. Акруговая выбарчая камісія Рагачоўскай акругі 22 жніўня адмовіла яму ў рэгістрацыі. «Старшыня акруговай камісіі Васіль Каральчук заявіў на пасяджэнні, што наша каманда наогул не збірала подпісы, што выклікала проста смех у нашых прыхільнікаў. Відавочна ўлада спалохалася, таму мяне не зарэгістравалі», — сказаў Дашкевіч.

Паводле яго слоў, 23 жніўня яго і жонку, а таксама некалькі членаў каманды актывіста па тэлефоне выклікалі ў аддзяленне КДБ.
«У нас там была сутычка. Я патрабаваў, каб маю жонку дапытвалі ў маёй прысутнасці, але мне ў грубай форме было адмоўлена, супрацоўнік КДБ пачаў хапаць мяне за рукі і выштурхваць з будынка», — адзначыў актывіст.

Пры апытанні супрацоўнікі КДБ задавалі пытанні, не звязаныя з палітычнай ці грамадскай дзейнасцю.
«Я працую тамадой на розных святах, і мне выставілі прэтэнзіі, што я нібыта браў грошы за паслугі ў замежнай валюце, што забаронена законам. Я адмовіўся ад такіх паказанняў. Тады супрацоўнікі КДБ прыстрашылі, што яны будуць дапытваць усіх людзей, якія замаўлялі мае паслугі. Маўляў, ты пашкадуеш, калі мы ўсім у Рагачове будзем гаварыць, што Дашкевіч ва ўсім вінаваты, з-за яго вас дапытваюць», — сказаў актывіст.

Паводле слоў Дашкевіча, гутарка скончылася тым, што яго абяцалі выклікаць у падатковую інспекцыю.

Непрыемнасці з аддзяленнем КДБ ён звязвае з актыўнай палітычнай і грамадскай дзейнасцю. «Я не парушаў законаў. Да таго, як я вырашыў балатавацца і больш за тысячу жыхароў горада мяне падтрымалі, мяне ніхто не чапаў, а зараз яны бачаць у маёй асобе пагрозу свайму існаванню», — лічыць актывіст.

Каментары

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага12

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект1

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага12

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць