Улада2626

Шэсць апазіцыйных структур заклікалі грамадзян не хадзіць на выбары

«У вас ёсць альтэрнатыва — з’ездзіць да сваіх бацькоў у вёску, схадзіць у лес у грыбы, падыхаць паветрам, схадзіць на рыбалку».

Шэсць беларускіх апазіцыйных структур выступілі з заклікам да грамадзян не хадзіць на выбарчыя ўчасткі.

Байкатаваць парламенцкія выбары заклікалі

Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП), зарэгістраваная ў Чэхіі міжнародная арганізацыя «Малады фронт», аргкамітэты па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) і «Беларускі рух», Беларускі незалежны прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці і Рада беларускай інтэлігенцыі.

Як патлумачыў 21 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску лідар АГП Анатоль Лябедзька, заклік адрасаваны тым, хто яшчэ не вызначыўся з нагоды галасавання. «Мы заклікаем іх 23 верасня не ўдзельнічаць у фарсе. У іх ёсць альтэрнатыва — з’ездзіць да сваіх бацькоў у вёску, схадзіць у лес у грыбы, падыхаць паветрам, схадзіць на рыбалку. Гэта агульнае наша пасланне, пасланне тых суб’ектаў, якія так ці інакш разам працавалі падчас выбарчай кампаніі «, — адзначыў палітык.

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Віталь Рымашэўскі заявіў: галоўным крытэрыем пры ацэнцы выбараў па-ранейшаму застаецца наяўнасць у краіне палітзняволеных і адміністрацыйныя арышты актывістаў кампаніі байкоту.

«Мы лічым, што ізаляцыя асноўных апанентаў рэжыму ад удзелу ў выбарчым працэсе — толькі гэта дазваляе прызнаць выбары незаконнымі», — падкрэсліў Рымашэўскі.

Намеснік старшыні «Маладога фронту» Мікалай Дземідзенка не змог прысутнічаць на прэс-канферэнцыі, бо хаваецца ад супрацоўнікаў сілавых структур, якія выказваюць павышаную ўвагу да яго персоны.
Дземідзенка перадаў сваю заяву іншым удзельнікам сустрэчы з журналістамі. У ёй сказана: «Паводле ўжо даўняй традыцыі перад выбарамі пачынаецца ізаляцыя маладзёжных актывістаў. Маладафронтавец Зміцер Крамянецкі ўжо за кратамі, спрабуюць ізаляваць і іншых членаў „Маладога фронту“. Чаго баіцца Лукашэнка? Адказу няма, гэта проста хвароба. Удзельнічаць у гэтых выбарах могуць толькі людзі з яўнымі праблемамі або ў стане афекту. Байкот быў і застаецца адзіным правільным рашэннем».

Палітыкі на прэс-канферэнцыі падкрэслілі: няўдзел у выбарах з’яўляецца такім жа правам грамадзяніна, як і ўдзел у іх.

Каментары26

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў6

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну24

Рыэлтарскі бізнэс «нармалізуюць». Экспертка расказала, чаго чакаць4

У Арызоне на хуткасці 340 км/г перакулілася лодка, якая спрабавала пабіць рэкорд хуткасці1

Мінчук месяц змагаецца з таблічкай «Купляйце беларускае» ў краме: яе прымацавалі на расійскія сыркі4

Дзе цяпер працуе былая фаварытка Лукашэнкі Марыя Васілевіч12

Расіяне расстралялі беларуса, які адмовіўся ісці на «мясны штурм» ва Украіне13

Патрушаў пагражае забраць ва Украіны Адэсу13

Рыбак пад Мазыром злавіў аграменнага сома — змагаўся 30 хвілін4

Арыне Сабаленцы давялося вячэраць крэветкамі з прычыны блэкаўта ў Іспаніі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў6

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць