Афіша33

Чатыры тысячы беларусаў заўтра адправяцца на «Ляпісаў» у Вільню

Арганізатарам давялося друкаваць дадатковыя квіткі.

27 кастрычніка «Ляпіс Трубяцкой» прэзентуе ў Вільні свой самы люты альбом «Рабкор». Канцэрт пройдзе ў «Прамогу арэна» і пачнецца, а 20-й.

«Нам давялося „пашырыць зал“ Pramogu Arena і надрукаваць яшчэ 60 квіткоў для беларусаў, — кажа прадстаўнік гурту Аляксандр Бергер. — Жадаючых вельмі шмат, таму мы перадалі сайту kvitki.by дадатковыя квіткі».

Канцэрт «Ляпісаў» у Вільні выклікае сапраўдны ажыятаж сярод прыхільнікаў гурту — квіткі былі раскупленыя літаральна за тыдзень пасля з’яўлення.

У Вільні адбудзецца адна з чатырох «ключавых» прэзентацый апошняга альбома «Ляпісаў» «Рабкор». Папярэднія ўжо адбыліся ў Піцеры, Маскве і Кіеве.

«Праграма будзе глабальнай
. — расказвае Бергер. — Прагучаць амаль усе песні з „Рабкора“, а таксама найлепшыя песні, найбольш жорсткія, з апошніх пяці кружэлак гурту. Апроч таго, на разагрэве ў „Ляпісаў“ выступіць з дыджэй-сэтам Дзмітрый Спірын, вакаліст гурту „Тараканы!“. Ён ставіць класіку панк-року, кшталту Ramones. Пасля канцэрту будзе after-party у клубе Loftas з удзелам Спірына, а таксама літоўскіх музыкаў».

«Ляпіс Трубяцкой» цяпер знаходзіцца на піку канцэртнай формы — сусветная прэзентацыя «Рабкора» ў Кактэбелі доўжылася амаль тры гадзіны.

Канцэрт у Вільні робіцца ў першую чаргу для беларусаў. Таму ўсім, хто набыў квіток у Мінску і не мае візы, віза выдавалася бясплатна.

А вось дадатковы квіткі дастануцца тым, хто ўжо мае шэнген — візавая падтрымка на дадатковыя квіткі не распаўсюджваецца, бо, як патлумачылі «НН» на сайце kvitki.by, зрабіць візу за пяць дзён нерэальна.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам зноў пачало смярдзець2

«Такога ад Паўла я не чакаў». Як прайшла прэзентацыя самай асабістай кнігі Севярынца ў Вільні5

Беларус толькі вызваліўся з калоніі і забіў дзвюх пажылых жанчын на лецішчы4

Цела немаўляці знайшлі ў пакеце на смеццевым заводзе ў Віцебску3

Тэхнічка так эмацыйна звольнілася са смалявіцкай гімназіі, што чыноўнікі паехалі туды з рэйдам8

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў11

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць