Афіша11

Дадатковы канцэрт «Старога Ольсы» ў сувязі з тым, што ўсе квіткі прададзеныя

У сувязі з тым, што квіткі на канцэрт гурту “Стары Ольса” на 17 лістапада прададзеныя, адбудзецца дадатковы канцэрт 18 лістапада — на наступны дзень, у нядзелю.

17 і 18 лістапада. 19:00.

Палац культуры ветэранаў (Я.Купалы, 21). 19:00

Гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» з вялікім сольным канцэртам.

Даведкі: (017)-3271180, (029)-1469998, (033)-3091137

Цана квіткоў: ад 50 000 да 80 000.

Усім студэнтам і хто набудзе квіток папярэдне — падарункі ад БМАgroup!

Пункты продажу квіткоў: Палац ветэранаў — 207 пакой, творчы аддзел, тэл. гарадскі 017 — 3271180, пераход на плошчы Якуба Коласа ды інш.

Лідар гурта Зміцер Сасноўскі адзначыў, што канцэрты не будуць ідэнтычнымі.
Яшчэ Сасноўскі расказаў, што музыкі цяпер пераглядаюць расшыфроўкі старых беларускіх мелодый. Усе ноты старадаўняй музыкі, напісаныя сучаснай нотнай транскрыпцыяй, ― ужо кімсьці раней прачытаныя і адаптаваныя да выканання: вызначана танальнасць, тэмп, даўжыня нот (раней яе не заўсёды ставілі). Але
«Стары Ольса» цяпер працуе з копіямі арыгінальных нотных аркушаў і перачытваюць іх самастойна. Вось і выходзіць, што некаторыя старажытныя мелодыі ў выкананні гурту гучаць зусім па-новаму.
Так, напрыклад, танец «Пагамошка» з «Полацкага сшытка» яны прачыталі ў мінорным ладзе, у той час як некаторыя іншыя сучасныя выканаўцы барочнай музыкі выконваюць яго як мажорны.

Што да самой праграмы сёлетніх восеньскіх канцэртаў, тут таксама будуць нечаканасці.

Апроч знаёмых мелодый са старажытнага «Полацкага сшытка», над якім гурт працуе ўжо больш як тры гады, прагучаць дзве новыя песні.
Будзе прадстаўлены і новы інструмент — нямецкая лютня. Яе не так даўно гурт набыў у Германіі. З выкарыстаннем новай лютні «Стары Ольса» зайграюць каверы на кампазіцыі, якія даўно не выконваліся на канцэртах.

За час актыўнай дзейнасці (з 1999 года) гурт «Стары Ольса» выдаў 8 дыскаў, з іх найбольш знакавыя — «Гераічны эпас. Спевы рыцараў і шляхты Вялікай Літвы», і дыск «Дрыгула», прысвечаны «Полацкаму сшытку».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны32

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус напаў з нажом на расійскага паліцэйскага, які сабраўся затрымаць яго за нелегальнае знаходжанне ў краіне3

ГУР Украіны знішчыла расійскі знішчальнік Міг-29 пад Севастопалем1

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэцца ў Канстанцінаўцы, «раз яна цяпер пад кантролем Расіі»1

Крэмль апублікаваў відэа з Пуціным у вобразе палкаводца14

Футболка гэтага гульца стала самым прадаваным таварам на чэмпіянаце свету

Сын спявачкі Галіны Шышковай і былой зоркі тэлебачання Ягора Хрусталёва пайшоў працаваць на БТ6

Качыньскі: Украіна не ўступіць у ЕС, калі не зменіць свой курс99

Расійскі гросмайстар Уладзімір Крамнік атрымаў год дыскваліфікацыі — з-за абвінавачванняў у чыцінгу памерлага гросмайстара Нарадзіцкага

Беларуска расказала, як яе маці не пусцілі ў Мінску на аўтобус у Варшаву1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны32

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць