Свет11

Пуцін і Трамп таксама правялі тэлефонную размову

Падчас размовы прэзідэнты закранулі канфлікт ва Украіне.

Ілюстрацыйнае фота з саміта на Алясцы ў мінулым жніўні. Фота: Jae C. Hong 

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп таксама правялі тэлефонную размову. Пра гэта паведаміў памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў. Паводле яго слоў, Пуцін павіншаваў Трампа з Днём незалежнасці ЗША, пішуць расійскія СМІ.

Падчас размовы прэзідэнты закранулі канфлікт ва Украіне, у тым ліку ў кантэксце планаў Трампа прыняць удзел у саміце НАТА. Пуцін, паводле слоў Ушакова, «акрэсліў рэальную карціну на полі бою» і заявіў, што расійскія войскі наступаюць па ўсёй лініі баявога судакранання.

Таксама Пуцін заявіў пра «перавагу палітыка-дыпламатычнага ўрэгулявання», але з улікам «прынцыповых расійскіх падыходаў».

Паводле Ушакова, пасярэдніцкія намаганні ў пытанні ўрэгулявання канфлікту ва Украіне працягнуць Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер.

Трамп, як сцвярджае Крэмль, адзначыў «велізарныя перспектывы» супрацоўніцтва паміж Расіяй і ЗША, якія могуць адкрыцца пасля завяршэння канфлікту ва Украіне.

Каментары1

  • Вольга
    05.07.2026
    Бункерны клоўн уключыў дурня.

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць