Улада

Лукашэнка заняўся кавід-прафілактыкай насельніцтва, але атрымалася толькі горш. Што ён сказаў

Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па эпідэміялагічнай сітуацыі і прыманых мерах па процідзеянні распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі выказаўся пра каранавірус. Ён раскрытыкаваў сілавікоў за кантроль масачнага рэжыму, сказаў, што ніякага прымусу насіць маскі і вакцынавацца не будзе, а таксама выказаўся пра «каранафэйкі».

«Чаму міліцыю мабілізавалі на праверкі масачнага рэжыму? — пытаўся ён у прысутных. — Мацаеце ўсюды, нават жанчын не шкадуючы».

Спачатку дасталася міністру аховы здароўя Дзмітрыю Піневічу, а пасля была чарга міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. Лукашэнка нагадаў, што ўжо папярэджваў яго.

«Вам што, няма чым займацца? — спытаўся ў Кубракова ён. — Вы чаму закон парушаеце? У нас няма закону такога… Бачыце, людзей яны пачалі штрафаваць. Хто вам даў права на гэта?»

Аляксандр Лукашэнка яшчэ неаднаразова выказваў незадавальненне, што «міліцыя ў яго [Івана Кубракова] масачнікаў ловіць».

А трэба злавіць нягоднікаў, якія ў Гомельскай вобласці «кароў па начах рэжуць і прадаюць у Расію». Міністр атрымаў два тыдні на гэта.

У Беларусі ўвялі абавязковае нашэнне масак у грамадскіх месцах. Чыноўнікам закон не пісаны

«Мы паводзім сябе пачварна, а людзей прымушаем быць ідэальнымі, — не супакойваўся Лукашэнка. — Не, Дзмітрый [Піневіч], так справа не пойдзе. Вяртайцеся да таго, што мы рабілі ў першую хвалю [каранавіруса]».

Лукашэнка звярнуў увагу на сітуацыю ў ЗША і Еўропе, асабліва ў суседзяў Беларусі. Прычым, ён кажа, што там на праблему не звяртаюць увагі, што насамрэч не так. 

«Цяпер, глядзіце, рот закрыла ўся дасведчаная Еўропа: ніякай інфармацыі, усё «добра». Але там жа катастрофа. Вазьміце Латвію: крыху больш за мільён насельніцтва — сітуацыя ў сто разоў горшая, чым у Беларусі. Цішыня.

Міністр здароўя Латвіі прапануе ўвесці жорсткі лакдаўн з-за каранавіруса з каменданцкай гадзінай

Латвія на 4 тыдні ўводзіць жорсткі лакдаўн

Вы памятаеце, які мор быў у Злучаных Штатах Амерыкі ў перыяд першага ўздыму? І што, у іх усё добра? А хто ведае, як справы ідуць цяпер у Злучаных Штатах Амерыкі? Паразумнелі? А нашых пратэстуноў увесь час там стымулююць і грашыма, і іншым: давайце душыце Беларусь, давайце будзем звяргаць уладу на гэтых антыкавідных мерапрыемствах. Калі вы гэтага не бачыце, дык вы паслухайце, што я вам гавару», — дадаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што, распаўсюджваючы фэйкі і чуткі аб сітуацыі ў Беларусі, праціўнікі дзяржавы з-за мяжы хочуць ускалыхнуць краіну:

«Так, сітуацыя напружаная. Таму людзі пачынаюць нервавацца. Таму людзям патрэбна кампетэнтная ацэнка сітуацыі. Для чаго мы сёння і сабраліся: каб выпрацаваць падыходы на падставе тых законаў, якія ў нас ёсць».

«Кожны чалавек павінен распараджацца сваім лёсам так, як ен лічыць патрэбным», — сказаў Лукашэнка. 

Ці будзе пасля такога яго выступу ў краіне дзейнічаць абавязковы масачны рэжым, невядома.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць5

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

Што з праектам пашпарта Новай Беларусі?25

Польскія памежнікі паказалі, як мігранты спрабуюць пераадолець на мяжы падвоеную перашкоду ВІДЭА2

На фронце ва Украіне знік без вестак яшчэ адзін беларус, які паваяваў на баку Расіі месяц3

Будучыня беларускага электрамабіля ў тумане: «Магілёўліфтмаш» і «Вымяральнік» робяць занадта дарагія запчасткі1

У Лідскім раёне можна набыць пад жыллё будынак былой чыгуначнай станцыі 120-гадовага ўзросту1

Беларусы Варшавы масава пайшлі на канцэрт Валерыя Меладзэ60

Васкрасенскі напісаў, што Луцкіна прасілася вярнуцца на БТ, але Эйсмант не ўзяў. Луцкіна: «Хлусня»9

«Класіка савецкай дыпламатыі» — Сікорскі прыгожа падшпіліў Захараву4

«Ён сябраваў з цемнаскурым слугой». Бацька Ілана Маска запэўніў, што ягоны сын не расіст19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць5

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць