Грамадства33

Карней расказаў, як з-за канцлагернай худзізны яго прымаюць за Ціханоўскага. Гэта выклікае камічныя сітуацыі

«Легенда! Ні больш, ні менш — легенда!» Журналіст Ігар Карней, які ў ліку 14 палітвязняў быў вызвалены пасля перамоў з ЗША, расказаў у фэйсбуку, як у Вільні ўжо некалькі разоў патрапляў у камічныя сітуацыі, калі яго прымалі за Сяргея Ціханоўскага. 

Перад ліфтам адной установы дзед з катэгорыі «высакародных грыбоў» доўга-доўга ўглядаецца, а ўжо ў самой кабіне раптам запытвае:

— Вы из Белоруссии?

Акцэнт і вымаўленне «хрустального сосуда» выдае абарыгена ў невядомым калене.

— Ага, адтуль…

— Я так и понял. Тихановский…

Спрабую патлумачыць упартаму старому (ёсць такая парода непраломных), што не Ціханоўскі, але сапраўды быў сярод тых, каго разам з ім з мяхамі на галаве выкінулі з Беларусі.

— Да-да, будет он мне говорить, я же видел пресс-конференцию, плакал ещё. Не я плакал, известное дело…

— Другі я чалавек, журналіст, проста абодва мы стрыжаныя і практычна аднолькавай камплекцыі — вось і абазналіся…

— Конечно, как со Светланой — он Тихановский, а как один где-то, так уже неизвестно кто — журналистом вдруг стал…

Дзверы на патрэбным паверсе адчыніліся, і недаверлівы дзядуля як рак папяціўся задам, без перапынку бармочучы пад нос:

— Тихановский-Тихановский, я же не слепой, сразу всё понял…

Так, зрэшты, я і не зразумеў: ці суправаджалася «выкрыццё» Ціханоўскага ўнутраным асуджэннем, ці гэтак жа глыбока прытоенай сімпатыяй. Наогул падалося, што ветэран яшчэ тых партыйных часоў, калі лепш напусціць вакол таямнічасці — цалейшы будзеш.

Але не меншы анекдот здарыўся падчас наведвання Сейму Літвы. Парламенцкі клерк, «хутка зарыентаваўшыся», хто ёсць хто сярод запрошаных, падышоў ушчыльную, склаў рукі як у малітве і з жалобным тварам мяккім акцэнтам вымавіў:

— Легенда! Ни больше, ни меньше — легенда!

Нічога не заставалася, як сціпла паўпірацца: маўляў, паважаны супрацоўнік перабольшвае, няма ніякай легендарнасці ў тым, што без патрэбы пасядзеў у турме і г.д.

— Скромность, конечно… Но не надо, действия говорят сами за себя…

Ну добра, хай так. Калі неўзабаве пачалі рассаджваць за стол, той жа чалавек настойліва намагаўся пасадзіць мяне «пад ікону» (па правую руку ад спікера і пад нацыянальным сцяжком), на што я без задняй думкі заўважыў: будзе разумней, каб па цэнтры сеў Сяргей Ціханоўскі — вось-вось ён мусіць з’явіцца.

Гэта быў кароткі, але балючы накдаўн:

— Как, это не Тих…?

Якраз у гэты момант аб’явілася сапраўдная «легенда», і агаломшанаму клерку нічога не засталося, як паўтарыцца, хоць і крыху ў скамечаным выглядзе — усе высакапарныя рэверансы ўжо адбітыя нейкаму самазванцу.

Яшчэ пяць гадоў таму наўрад ці хто нас пераблытаў бы на любой адлегласці — гэта і пазнавальная барада Сяргея Ціханоўскага, і магутны торс. У мяне нават вусоў ніколі не было, чаго хіба не адмовіш, дык гэта хардрокаўскіх патлаў. Але якім бы волатам ты ні быў да пасадкі, пенітэнцыярная сістэма ўсіх выплёўвае аднароднай біямасай.

Цяпер мы пры блізкім росце і аднолькавай вазе (па 79 кг) чымсьці падобныя — і перш за ўсё ў нездаровай худобе. Дык я хоць паступова кілаграмы аднаўляю, а гледзячы на «двайніка» — у тым моцна сумняюся.

Дарэчы, адна з бабулек-дзьмухаўцоў, якая таксама спачатку абазналася, але хутка агледзелася, напрамілы бог прасіла перадаць, каб «ваш Ціханоўскі нарэшце пачаў столькі ж есці, колькі гаворыць». Што законапаслухмяна і выконваю.

Каментары3

  • даведка
    14.07.2025
    У Сергея Тихановского ещё и цвет лица (желтуха) намекает на проблемы с печенью.
  • .
    14.07.2025
    > "ўсіх выплёўвае аднароднай біямасай".
    Сумна.
    Пры гэтым прыемна, што Карней выдатна жартуе. Ажывае чалавек.

    > "ці суправаджалася «выкрыццё» Ціханоўскага ўнутраным асуджэннем, ці гэтак жа глыбока прытоенай сімпатыяй. Наогул падалося, што ветэран яшчэ тых партыйных часоў, калі лепш напусціць вакол таямнічасці — цалейшы будзеш."

    Тое канспіралагічнае мышленне. Вяршыня-(ту)пік саманадзейных хворых пасрэдных розумаў. Прафесійная дэфармацыя гэбістаў, а таксама фрыкаў, аматараў знаходзіць "агентуру". Цынічная ўхмылка замяняе неабходнасць у доказах.
  • Не мети метлой!
    14.07.2025
    Падобны ты да ціханоўскага ці не падобны, сапраўдны беларус гэта баец палка Каліноўскага.
    Усе астатнія клаваны.

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі17

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Скандал у футболе: праз два месяцы ў Сенегала забралі тытул пераможцы Кубка Афрыкі

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў5

Зяленскі: Вайна ў Іране выклікае нядобрыя прадчуванні пра будучыню Украіны

Луксмаксінг: новая трывожная тэндэнцыя сярод юнакоў12

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў3

На жыхара Слоніма, які скардзіўся на пераслед за лайк, зроблены ў 2016 годзе, завялі крымінальную справу6

«Фінскі палітык», якога штодня цытуюць крамлёўскія і лукашысцкія СМІ, аказаўся сантэхнікам без грамадзянства Фінляндыі15

КВІР пацвердзіў гібель кіраўніка ваенізаванага апалчэння «Басідж»6

Успрыманне Трампа Масквой змянілася, загаварылі пра вераломства і ненадзейнасць9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі17

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць