14 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 273, згодна з якім да 1 студзеня 2028 года будзе дзейнічаць спрошчаны парадак афармлення дакументаў на зямельныя ўчасткі. Гэта значыць, што грамадзяне змогуць атрымліваць правы на зямлю без неабходнасці распрацоўваць праекты адводу.

Палягчэнні закрануць тых, хто мае ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных дамоў, вядзення фермерскай гаспадаркі, садоўніцтва, дачаў, народных промыслаў, а таксама тых, хто заняў зямлю самавольна.
Такі ж спрошчаны парадак будзе дзейнічаць і для арганізацый, якім выдзеленая зямля для шматкватэрнага жылля і аб’ектаў ЖКГ.
Указ уносіць змены ў ранейшыя дакументы — № 463 ад 2017 года і № 76 ад 2021 года — і працягвае тэрмін «зямельнай амністыі» да 1 студзеня 2028 года. Гэта дасць магчымасць узаконіць самавольна занятыя ўчасткі. Раней гэты тэрмін ахопліваў перыяд з 1 верасня 2022 года па 1 верасня 2025-га.
Каментары