Нерухомасць

Крыніцы: «Газпрам трансгаз Беларусь» канчаткова прайграў сербам суд на $30 мільёнаў

Выглядае, што нарэшце скончана адна са шматлікіх драм, на якія аказаўся багаты працэс узвядзення «Газпрам-Цэнтра» на месцы аўтавакзала «Маскоўскі» ў Мінску. Сэнс гісторыі быў у тым, што амбіцыйная будоўля павінна была складацца з некалькіх немалых будынкаў, якія планавалася забяспечваць энергіяй з уласнага энергацэнтра. Яго павінна была ўзвесці кампанія «Энергапраект Апрэма». Сума кантракта складала 50 мільёнаў даляраў. 

Так выглядала будоўля зімой. З тае пары нічога не змянілася

Прыкладна на палову сумы сербы работы правялі, але потым будоўлю пачалі пераследаваць няўдачы: яна некалькі разоў спынялася, мяняліся праекты, потым «Газпрам трансгаз Беларусь» увогуле аднабакова разарваў кантракт і адмяніў авансавыя плацяжы. 

Сербы запатрабавалі кампенсацыю і пайшлі ў Стакгольмскі суд — аўтарытэт у пытанні вырашэнняў спрэчак паміж буйнымі кампаніямі розных краін. Яго звычайна прапісваюць у буйных кантрактах. 

Справу разглядалі з 2018 па 2019 год, у выніку суд стаў на бок сербаў. «Газпрам трансгаз Беларусь» не пагадзіўся з высновамі і падаў апеляцыю. 

«Прыйшло рашэнне, якое замацавала канчатковую перамогу сербаў. Трэба шукаць грошы, хоць нашы яшчэ спрабуюць надзімаць шчокі і думаюць, што бой працягваецца», — сказала «Нашай Ніве» абазнаная крыніца. 

«Да сумы позвы, выглядае, трэба будзе выплаціць і падатак на дадатковую вартасць за выкарыстанае падчас будаўніцтва абсталяванне, бо «Газпрам трансгаз Беларусь» быў вызвалены ад выплаты ПДВ на абсталяванне для будаўніцтва.

І ў ідэале кампанія павінна была афармляць яго на сябе і перадаць для мантажу сербам, але тыя самі завезлі на сваю «дачку», атрымаўшы толькі адтэрміноўку па сплаце ПДВ. А абсталявання там было троху больш чым на $20 мільёнаў», — дадае суразмоўца.

Разам з гэтым нявызначаны лёс самога комплексу на месцы аўтавакзала «Маскоўскі» — будаўніцтва там спынена. Беларускія ўлады пагражаюць выставіць «Газпрам трансгаз Беларусь» вялікую няўстойку за зрыў інвестыцыйнай дамовы, але пакуль што гэтага не зрабілі. На месцы будоўлі нічога не адбываецца. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Шаснаццаць градусаў. Расійскі карэспандэнт паскардзіўся, што змерз у лукашэнкаўскім палацы4

Шаснаццаць градусаў. Расійскі карэспандэнт паскардзіўся, што змерз у лукашэнкаўскім палацы

Усе навіны →
Усе навіны

У беларуса, які пакалечыў паўтарагадовага хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце, выявілі шызафрэнію

Шыталь адказаў Каліну: Беларус-гараджанін у Беластоку ахвотней пойдзе на канцэрт у клуб, а не паездзе слухаць народны хор4

Украінская журналістка: Здаецца, Трамп усвядоміў цану, якую мая сям’я плаціць за гэту вайну3

Прагноз лепшае, заробкі растуць, але ёсць нюанс. Што адбываецца з эканомікай Беларусі3

У шкляных бутэльках больш мікрапластыку, чым у пластыкавых — нечаканае адкрыццё вучоных3

Каралева НАТА. Хто гэта загадкавая жанчына ў жоўтым, якая ўразіла ўсіх на саміце10

«Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў». Як прайшла першая акцыя Ціханоўскага ў Варшаве пасля вызвалення38

«Свой нос з Беластока яны не высоўваюць». Беларусы Падляшша скардзяцца, што беларусы новай хвалі эміграцыі не зацікаўленыя супольнымі справамі36

На беларускую біржу прыйшла першая кампанія з КНДР2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шаснаццаць градусаў. Расійскі карэспандэнт паскардзіўся, што змерз у лукашэнкаўскім палацы4

Шаснаццаць градусаў. Расійскі карэспандэнт паскардзіўся, што змерз у лукашэнкаўскім палацы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць