Будынку Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Будынак узвялі 40 гадоў таму з рысамі неафутурызму і структурнага экспрэсіянізму.

Фота: Dramahrodno
Будынку Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Рашэнне прынялі 26 чэрвеняна пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, паведамляе Urban Hrodna.
Будынак драмтэатра пабудавалі ў 1984 г., на месцы кляштара бернардынак. Мае рысы неафутурызму і структурнага экспрэсіянізму. Перад уваходам усталявана скульптура Пегаса.
Будынак лічыцца вяршыняй савецкага мадэрнізму ў Гродне, адзін з самых значных помнікаў усяго савецкага мадэрнізму і адзін з найлепшых узораў архітэктуры мадэрнізму ва Усходняй Еўропе.
-
Выходзіць кніга «Аўтапартрэт з Беларуссю і без» — шэсць гісторый пра свабоду і Беларусь
-
І другі нацыянальны акадэмічны тэатр, Коласаўскі, абсадзілі рэжысёрам з Масквы
-
У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары