Архіў

Штуршок языком

«Справа Ганчара адноўленая», — заявіў дэпутат палаты прадстаўнікоў Анатоль Салаўёў, выступаючы 24 кастрычніка ў парлямэнце.

Напярэдадні ён паведаміў гэтую навіну сваім эўрапейскім калегам на асамблеі Міжпарлямэнцкага саюзу ў Жэнэве. Жонка зьніклага палітыка Зінаіда Ганчар гэтую «сэнсацыю» рашуча абвяргае: справу ніхто не прыпыняў увогуле. «Я сёньня размаўляла са сьледчым гарадзкой пракуратуры Пухаронкам, пыталася, адкуль зьявілася інфармацыя пра аднаўленьне справы. Ён параіў мне спытацца ў таго, хто пра гэта гаварыў». Як высьвятляецца, сьледзтва па справе Ганчара як вялося, так і вядзецца — без аніякага выніку. На думку З.Ганчар, заява пра тое, што расьсьледаваньне зьнікненьня Ганчара набыло новы штуршок, — пусты гук і пусканьне пылу ў вочы замежным палітыкам.

Ці не баіцца З.Ганчар таго, што ў выніку перамогі дэмакратыі ў Беларусі з гучнымі справамі адбудзецца тое ж, што і ва Ўкраіне, дзе іх ніяк ня могуць ці не жадаюць давесьці да канца? «Натуральна, баюся, — кажа яна. — У мяне былі вялікія спадзевы, што Юшчанка прыйдзе і злачынцы будуць пакараныя. А цяпер складваецца ўражаньне, што там нічога не зьбіраюцца рабіць. І гэта крыўдна: ня толькі я мела надзеі, што пакараньне забойцаў Гангадзэ зробіцца своеасаблівым штуршком для беларусаў. Тым больш што ва Ўкраіне, як і ў нас, у арганізацыі забойства абвінавачвалі высокае кіраўніцтва». Пра стварэньне Людмілай Карпенкай грамадзкага міжнароднага трыбуналу, што будзе займацца расьсьледаваньнем злачынстваў, З.Ганчар кажа коратка: «Робяць — і дзякуй богу».

Каментары

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць