Свет2424

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Кіеў адкрые архівы Службы бяспекі Украіны і Службы знешняй разведкі, якія тычацца трагічных падзей XX стагоддзя на Валыні. Пра гэта ён паведаміў пасля нарады, прысвечанай развіццю адносін з Польшчай.

Помнік ахвярам Валынскай трагедыі ў польскім Пярэмышльскім павеце. Фота: powiat.przemysl.pl

Паводле слоў Зяленскага, па выніках нарады вызначылі пяць асноўных крокаў для паляпшэння ўкраінска-польскага супрацоўніцтва.

«Першае: будуць рашэнні на дыпламатычным кірунку. Другое: будуць адкрытыя ўсе архівы Службы бяспекі Украіны і Службы знешняй разведкі Украіны датычна трагічных падзей ХХ стагоддзя на Валыні. Трэцяе: будуць рашэнні для выдачы дадатковай істотнай колькасці дазволаў на пошукавыя эксгумацыйныя работы, і разам з польскім бокам мы павінны забяспечыць большую магчымасць для правядзення такіх работ», — паведаміў ён.

Акрамя таго, бакі маюць намер пашыраць грамадскі дыялог паміж дзвюма краінамі. Зяленскі таксама прапанаваў узмацніць магчымасці Украінскага інстытута нацыянальнай памяці і заклікаў разгледзець пытанне аб павелічэнні яго фінансавання.

Апошнім часам адносіны паміж Украінай і Польшчай застаюцца напружанымі. Адной з прычын стала рашэнне ўкраінскага кіраўніцтва надаць аднаму з вайсковых падраздзяленняў ганаровае найменне «Герояў УПА», што выклікала крытыку ў Польшчы. Пасля гэтага польскі бок прыняў шэраг рашэнняў, звязаных з ацэнкай гістарычных падзей і ўшанаваннем памяці ахвяр Валынскай трагедыі. Сярод іншага прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі пазбавіў Зяленскага польскага Ордэна Белага Арла, пасля чаго адбыўся дэмарш трох былых прэзідэнтаў Украіны і іншых высокіх чыноўнікаў, якія ў знак салідарнасці адмовіліся ад сваіх узнагарод.

Каментары24

  • 1943
    17.07.2026
    Дзіўна, дык хапала ўкраінцаў і нават нядаўна беларусаў, якія казалі, што ніякай разні ані нават трагедыі не было, а калі была дык усё ок і ўвогуле гэтыя палякі! Якая цікавая сітуацыя.
  • Парада народу з краіны помнікаў леніну і вуліц савецкіх
    17.07.2026
    Праблемныя старокі гісторыі трэба асэнсаваць і пра іх размаўляць, а не хаваць як беларусы, якія далей нават за мяжой баяцца казаць напрыклад пра савецкія злачынствы і не бачаць сувязі з лукашэнкаўскай сістэмай.
  • гіст.
    17.07.2026
    Чытаў пра падзеі на Валыні і ваколіцах, страшная старонка гісторыі. Хай палякі і ўкраінцы дамовяцца, хаця будзе цяжка. Самі забойствы былі жудасныя, такое беларусам нават у 2020 не снілася.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць