Архіў

Барыс Грабеншчыкоў

«З другога боку люстранога шкла»

Вёска

Уступ: D+e A7sus4

D F G

Я зьяжджаю ў вёску,

B D B

Каб стаць бліжэй да зямлі;

D F F/e C F

Я спазнаю ўласьцівасьці красак ды траў.

Em G A D D+G#

Я кіну ў агонь духмяны чабор,

C B Am

Дым узьнімаецца ўгору — свой шлях адшукаў.

Пройгрыш: C D/f# G (D A7 D A7 G) - 2 разы

Я знайду корань дзягілю —

Зрабі весялейшым мяне;

Гольле бярозы — прэч, дэманы, прэч…

Ў час, калі стане занадта цёмна,

Скончу чытаць табе,

Я адчыняю дзьверы, і там стаіць ноч.

Пройгрыш: C D/f# G (D A7 D A7 G) - 2 разы

Dm Dm/c G

Хто гаворыць з імной;

Dm Dm/c G

Хто тут гаворыць з імной?

Пройгрыш: Am G Am, C G D - 2 разы

Даўгі пройгрыш: D G

Hm A G

Радасьці тым, хто шукае;

D C G

Мужнасьці тым, хто сьпіць.

Hm A G F D

Трынаццаць дзён у бок поўні рушылі мы.

F G D

Я думаў, што мне гэта сьніцца,

F G D

Што ж, вітаю вас, мае сны;

G F A

І я зразумеў, нашто да мяне вы прыйшлі;

D F G

Бо я зьяжджаю ў вёску,

B D B

Каб стаць бліжэй да зямлі.

Дваццаць пяць да дзесяці

Уступ

C Em

e-8—-7-5-12-10

F G

e-8—-7-5-17-15

C Em

Я інжынэр за сотню рублёў,

F G C

І больш мне не атрымаць.

C Em

Мне дваццаць пяць, і да гэтай пары

F G C

Я ня знаю, чаго жадаць.

Am G

І, здаецца, няма ніякіх прычынаў

Am D/F#

Ганарыцца лёсам сваім,

C G

Але, каб я мог выбіраць сябе,

F G C

Я б зноў стаў сабой самім.

Мне дваццаць пяць, і дзесяць зь іх

Немавед, пра што я пяю.

І пакуль так складана баяцца той,

Што ўжо сочыць душу маю.

І няхай ня простыя словы мае,

У гэтым мала віны маёй;

Што ж да той, што сочыць душу маю, —

Ўсе мы роўныя перад ёй.

Можа стацца, гадзіньнікі ўсе, як адзін,

Пачнуць адваротны адлік,

І таму, каго з плачам здымалі з крыжа,

У далонь зноў загоняць цьвік.

І пяшчотныя вусны, як і раней,

Будуць прагнуць свайго Хрыста;

Я сьпяваў, што хацеў: хоць у гэтым адным

Для папрокаў няма падстаў.

Я шчасьлівы тым, як склалася ўсё,

Нават тым, што было ня так.

Нават тым, што ў маёй галаве скавышы,

І ў храме маім бардак.

Я адно намагаўся расьціць свой сад,

Не псаваць краявіду ніяк.

Зразумее начальнік заставы мяне,

І даруе мне сьціплы рыбак.

З другога боку люстранога шкла

Уступ: Fmaj7/d Em

Fmaj7/d С

Апошні дождж ужо амаль ня дождж;

Am

Глядзі, як проста ў ім знайсьці спакой.

Fmaj7/d C C/h Am

І калі верыць, што назаўтра будзе новы дзень,

Fmaj7/d Em

Тады нашмат лягчэй.

Пройгрыш: F Fmaj7 F Fmaj7 F Em

Ах, толькі б не мінала гэта ноч;

Здаецца мне, мой дом ужо ня дом.

Глядзі, як сьветла ім — яны гуляюць у жыцьцё

На той сьцяне за шклом.

Здаецца мне, я быў зусім такі,

Як хлопчык той, што вершы разгарнуў.

Ён стрэлкі сьцяў рукой, каб гэты момант не мінуў,

І кроў цячэ з рукі.

Dm7(V) E7(VII) Am

А можа, гэта ўсё гульня была

Dm7(V) E7(VII) Am

З другога боку люстранога шкла;

Dm7(V) E7(VII) Am

І золак тут, ды мы ўсе засталіся пры сваім,

Dm C G Am С С/h

І зноў учора, што паробіш зь ім?

Пераклаў з расейскай Antihomer

Каменны вугаль

D A

Каб каменны вугаль мог гаварыць,

G D

ён ня стаў бы весьці размоваў з табой,

D A

і карарскі мармур ня стаў бы сачыць твой сыход,

D A G D

але ты на вайне, ты страляеш

G D

на тысячу міляў і тысячу год,

D A G

і я прамаўчу ў адказ на пытаньне,

C G D

хто выйграе гэты бой.

Мадэрнісцкія сны маладых сьмецяроў —

ў іх ты будзеш спайманы ў трубе,

і пыхлівыя панны прывяжуць цябе да станка.

Яны спавіюць твой голаў вянком

і, сьпяваючы, кінуцца ў ноч,

іх таропкія вусны зракуцца імя твайго,

і ніколі ніхто не згадае тут пра цябе.

І калі Дзень Срэбра агорне сьвет,

і зазьзяе ў руцэ амэтыст,

і хто бег, той нарэшце знойдзе спакой на вякі,

ты паўстанеш зь нетраў зямных, акрыялы,

ў няведаньні, хто ты такі.

Я хацеў бы быць побач, калі

Вершнік працягне табе

яшчэ некрануты ліст.

Грукацца ў дзьверы травы

Кападастар на 2м ладзе

C

Я бачыў, як рэкі сплываюць уніз

Am

І багі сузіраюць усход.

C

Я бачыў павевы сталёвых вятроў,

Am

Я вярнуў свае стрэлы на ўзьлёт.

F Fm

І я быў бы рады застацца тут,

C C/h Am

Ды паўсюль твае хатнія львы.

C C/h Am

Дык ня плач пра мяне, калі я пайду

F G

Грукацца ў дзьверы травы.

Твая маці, прынесшы свой English tea,

Апавядзе пра свае дываны.

Твой бацька ня ўстане падаць мне рукі

У стане халоднай вайны.

І ў доме тваім надта мала дзьвярэй,

І наўкола яго — равы.

Дык ня плач пра мяне, калі я пайду

Грукацца ў дзьверы травы.

Я бачыў у небе птушыны шлях,

Ды зьніклі ўсе птушкі даўно.

Я бачыў, як тысяча пільных вачэй

Глядзіць у маё акно.

І ты царыца красы, але мне абрыдла

Казаць тваёй мосьці «вы».

Дык ня плач пра мяне, калі я пайду

Грукацца ў дзьверы травы.

Дзесяць стрэл

G C Hm

Дзесяць стрэл на дзесяці вятрох,

G C Hm

Лук — лаза і цеціва — мурог.

Am C G

Ён прыйсьціме з далячынь,

Am C G

Меч дажджу ў яго рукох.

Белы воўк вязе яго, бы пёс,

Белы грыф глядзіць за ім зь нябёс,

Зь ім прыйсьціме аднарог,

Цудны цуд ён доўга нёс.

Дзесяць стрэл на дзесяці вятрох,

Лук — лаза і цеціва — мурог,

Ён прыйсьціме з далячынь,

Am C Em

Цудны цуд ён доўга нёс;

Ўзыдзе ён на твой парог.

Меч дажджу ў яго рукох.

Гаспадар

Уступ (=пройгрыш):

E————|

H————|

G————|

AG D————|

A—0-2—|

E-3——3-|

A G#(IV)

Гаспадару, даруй, што турбую цябе —

G(III) F#(II)

Досыць дзіўны начны візытэр.

A G#(IV)

На тваім паверсе гарэла сьвятло,

G(III) D

Дзьверы насьцеж, і ўжо сьпіць вахтэр.

E

Кватаранты сьвяткуюць улазіны,

F D

П’юць і кажуць: цябе няма;

A A/g# D

Ды я помню дзень першы ў гэтых мурох:

D D/c G/h G A A

Гаспадару, ты — існасьць сама.

Гаспадару, я проста йшоў ад сяброў

І думаў пра ўсё, што было.

Яны жывуць у гэтых новых дамох

І па-дзіцячаму хваляць жытло.

Ды я згадваю мой дымны кут, акно,

Ліхтар у ім, вежы й крыжы,

Гаспадару, й мне сьветла бы ў сьнежную ноч,

І мне сьмешныя іх мэтражы.

Гаспадару, я досыць дзіўны жыхар,

І ня любіць мяне аканом.

Твае слугі, магчыма, мілыя людзі,

Ды таксама ня пояць віном.

І я іду паўзь іх, як шаноўны госьць,

Хаця я проста быў зьняў гэты кут,

Гаспадару, даруй мне дзёрзкасьць: твой дом —

Гэта мой дом, ня лішні я тут.

Гаспадару, плачу я табе ня так,

Але я плачу тым, што ёсьць.

Гаспадару, я зьнявераны ўшчэнт,

Але мне зьвеставаў вышні госьць.

Гаспадару, я — ненадзейны падмурак

І, напэўна, благое стырно.

Ды маё рамяство, Гаспадару! Засьмягшы,

Згадаеш, якое яно.

Пераклад з расейскай Maryjka

Праект паўстаў у рамках працы «Перакладніцкай майстэрні» пры «Беларускім калегіюме».

Б.Г. (Барыс Грабеншчыкоў) — расейскі сьпявак, паэт, кампазытар, лідэр рок-гурту «Акварыюм». Нарадзіўся 27 лістапада 1953 г. у Ленінградзе. Паводле адукацыі — матэматык.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў42

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?8

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць