Мова3434

У Магілёве ёсць касір, які карыстаецца толькі беларускай мовай

У тым ліку — з расейскамоўнымі пакупнікамі. Знаёмцеся — Аляксей Гаўрыленка.

Сацыёлагі зафіксавалі цікавы факт: у сям’і, у хаце па-беларуску гаворыць нашмат больш людзей, чым з незнаёмымі людзьмі, у транспарце, у крамах. Гэта перажытак каланіяльнага мінулага. Гаварыць па-беларуску публічна было «не прынята». Мова магла наклікаць бяду ці, прынамсі, паламаць кар’еру. Каб наша мова — а з ёй і мы самі — выйшлі з ментальнага гета, трэба рабіць так, каб яна гучала ўсюды. У офісах, ва ўстановах. Тыя людзі, хто належыць да беларускамоўнага калектыва — па працы, ці ў палітычнай партыі, ці моладзевай суполцы — ім пераход на беларускую мову ў публічнай камунікацыі даецца прасцей. Але асаблівай павагі заслугоўваюць тыя, хто па-беларуску пачынае гаварыць сам адзін, нават не маючы адпаведнага кола. Вядома, гаварыць па-беларускутрэба без дэманстрацыі, без паказухі, спакойна і ветла. Тады вы будзеце здабываць сабе сяброў, а не ворагаў.

Сустрэлі мы яго на працоўным месцы — у адной з крамаў Казіміраўкі. І пазналі адразу, хоць да гэтага не ведалі, як ён выглядае.

«Вітаю», — кажа ён усім, каго бачыць.

— Калі пачаў размаўляць на беларускай мове?

— Дзесьці два месяцы таму. Нават крыху больш — амаль тры.

— Чаму?

— Раней размаўляў з некаторымі толькі. Гутарыў Укантакце, пісаў паведамленні. А цяпер пачаў з усімі.

— А што падштурхнула?

— Ды ўсё. Асяроддзе… Я задаў сябе пытанне — чаму я беларус, а размаўляю па-расейску? Гэта было асноўнае.

— Як рэагуюць купцы?

— Некаторыя — станоўча, некаторыя — адмоўна. Па-рознаму.

— А ці адказваюць на беларускай мове?

— Некаторыя — так.

— Ходзіць байка, што да цябе нават чэргі выстройваюцца…

— Ну так… Бывае, што так!

— Якія цікавыя выпадкі былі, звязаныя з беларускай мовай? Можа не разумелі?

— Было і такое. Прыязджалі хлопцы з нашай братняй Расіі і казалі: ты што — хахол? Чаму па-хахляцку з намі размаўляеш?

— А як у краме ставяцца?

— Яны не супраць.

— Ну так, галоўнае ж — як чалавек працуе. Існуе нават меркаванне, што беларуская мова выкарыстоўваецца як выдатны маркетынгавы ход…

— Гэта не пра нашу краму.

— Як ацэньваеш стан мовы ў краіне і што трэба зрабіць, каб пашырыць яе?

Па-першае, гэта тое, што папулярна цяпер у моладзі. Напрыклад, сацыяльныя сеткі. Усім падабецца сядзець УКантакце, у Фэйсбуку. Трэба там папулізаваць. Ствараць, вядома, беларускамоўныя школы, класы — гэта ўсё файна. А моладзь рухаецца наперад, туды, дзе модна. Менавіта там і трэба дзейнічаць.

Апытанка

Каментары34

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа65

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура18

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа65

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць