70-гадовы Герой Беларусі падабраўся да вяршыні свайго жыцця. З пасады віцэ-прэм’ера, адказнага за скарачэнне дзяржаўных выдаткаў у год пікавых выплат па ранейшых крэдытах, угару ўжо не скокнеш.Ціснуць на плечы будзе і статус «бацькі дэвальвацыі», хоць спускаць усіх сабак на аднаго толькі Пракаповіча было б несправядліва.
Умелы брэсцкі будаўнік трымаецца непадалёку ад стырна краіны доўгія 17 гадоў і гатовы працаваць яшчэ, нягледзячы на складаную аперацыю на сэрцы. Пракаповіч паспеў дапамагчы нацбанкаўскімі грашыма Тамашоўцы, дзе прайшло яго дзяцінства, ахапіць трывалымі наменклатурнымі сувязямі ўсю Брэстчыну ды нават незнарок упісаць сваё прозвішча ў гісторыю беларускага інтэрнэту.
***
Цытата:
«Пакуль я старшыня Нацбанка, дэвальвацыі, большай за 5%, не будзе».
Перад дэвальвацыяй у 3 разы ў 2011.
***
Аб’ектыўка
Нар. у 1942 у вёсцы Казлы Пружанскага раёна. Закончыў Днепрапятроўскі інжынерна¬будаўнічы інстытут (1966). Працаваў на цаліне. У 1976—1996 — галоўны інжынер, а пасля гендырэктар «Брэстаблсельбуда». Дэпутат Вярхоўнага Савета (1990—1995). У 1996—1998 — першы віцэ-прэм’ер, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, у 1998—2011 — кіраўнік Нацбанка, у 2012—2013 — памочнік Аляксандра Лукашэнкі. Ад 2013 — віцэ-прэм’ер.
***
Пяць фактаў пра Пятра Пракаповіча
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары