Уначы Расія атакавала энергетычныя аб’екты ў чатырох абласцях Украіны — Днепрапятроўскай, Вінніцкай, Жытомірскай і Хмяльніцкай. Паводле Уладзіміра Зяленскага, пашкоджаныя падстанцыі, трансфарматары і лініі электраперадачы, якія забяспечваюць жылыя дамы.

Прэзідэнт Украіны паведаміў, што на пашкоджаных аб’ектах працуюць рамонтныя брыгады. Без электрычнасці засталіся сотні тысяч чалавек.
Паводле Зяленскага, за тыдзень Расія выпусціла па Украіне 1940 ударных беспілотнікаў, больш за 1580 карэктаваных авіябомбаў і 44 ракеты розных тыпаў. З іх 36 былі балістычнымі.
«Вельмі высокая інтэнсіўнасць удараў, і расіяне спрабуюць максімальна скарыстацца дэфіцытам сродкаў перахопу балістычных ракет», — заявіў ён.
Зяленскі паведаміў, што Украіна штодня абмяркоўвае патрэбу ў ракетах для сістэм Patriot з ЗША, еўрапейскімі краінамі і іншымі партнёрамі, якія могуць дапамагчы. Ён адзначыў новыя рашэнні ЗША і краін Еўропы аб пакетах дапамогі, але заклікаў паскорыць пастаўкі.
«Гэтыя пастаўкі не могуць чакаць гады. Расія разбівае інфраструктуру і забівае нашых людзей менавіта цяпер і робіць стаўку на балістыку гэтай зімой», — падкрэсліў прэзідэнт Украіны.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары