Мова44

Расейская мова «лайт»: ва ўрадзе вырашылі, што мігрантам трэба ведаць 850 слоў

Працоўныя мігранты павінны ведаць як мінімум 850 расейскіх слоў — такія патрабаванні да базавага ўзроўню валодання расейскай мовай, тэкст законапраекта размешчаны ў сераду на сайце Міністэрства адукацыі і навукі Расіі.

Зараз можна паўдзельнічаць у стварэнні прававога акта, накіраваўшы Мінадукацыі свае прапановы і заўвагі па электроннай пошце.

Замежнікі, згодна з дакументам, павінны ўмець чытаць тэкст, вызначаць яго тэму і агульны сэнс, а таксама разумець на слых асноўную інфармацыю з дыялогаў сацыяльна-бытавога характару. Акрамя таго, мігрант павінен быць у стане як вымавіць, так і напісаць звязныя, лагічныя фразы. Тэставанне праводзіцца па раздзелах «Граматыка, лексіка», «Чытанне», «аўдзіраванне», «пісьмо», «маўленне».

Пры гэтым, зыходзячы з лінгвістычных нормаў, лексічны мінімум каля 800 слоў лічыцца дастатковым для элементарнага ўзроўню валодання расейскай мовай як замежнай. 500 слоў лічацца дастатковымі для пабудовы элементарнага выказвання з 6–7 фразаў і ўдзелу ў дыялогу з 5–6 рэплік. Базавы лексічны мінімум расейскай мовы налічвае 1300 слоў, мінімум у 3000 слоў дазваляе разумець да 95% любога тэксту.

У іншым праекце загаду «Аб арганізацыі тэставання па расейскай мове як замежнай», таксама размешчанай на сайце міністэрства, вызначаюцца правілы правядзення тэставання і адборы ВНУ, на базе якіх будуць экзаменаваць мігрантаў. Універсітэты павінны мець адмысловыя цэнтры тэставання з досведам работы ў гэтай галіне не менш за дзесяць гадоў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Аэрапорты Масквы спынілі працу пасля налёту беспілотнікаў1

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»93

Галоўную медсястру Цэнтральнай раённай паліклінікі Баранавічаў асудзілі за палітыку і выкінулі з працы8

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура18

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць