Афіша11

ТБМ запрашае на моўныя курсы

На бясплатнай аснове кожны ахвочы можа палепшыць свае моўныя веды і практыку, удасканаліць веды па гісторыі і культуры Беларусі.

Старшыня ТБМ Алег Трусаў: «Заняткі ладзяцца ў дзьвюх узроставых групах: навучэнцы 7–8 клясаў і 9–10 клясаў. Выкладаюць у асноўным кандыдаты і дактары навук. Глыбока вывучаем беларускую мову, гісторыю, літаратуру. Як сьведчаць першыя водгукі, дзецям вельмі цікава. Запрашаем далучацца і іншых — перадусім тых, хто хоча глыбей даведацца пра нашу гісторыю, мову, культуру. Курсы будуць працягвацца яшчэ некалькі месяцаў».

Адзін з выкладчыкаў моўных курсаў — мовазнаўца Лявон Баршчэўскі. Ён кажа, што магчымасьць атрымаць дадатковыя веды спрыяльна адбіваецца на пасьпяховасьці наведнікаў, што дэманструе досьвед апошніх гадоў: «Ужо сем гадоў пры ТБМ працуюць курсы для дзяцей, якія хочуць падцягнуць, вывучыць, набыць дасканаласьць у беларускай мове — як вуснай, так і пісьмовай. Гэтаксама даюцца добрыя веды па гісторыі: перадусім па гісторыі Беларусі, але крыху і па агульнай гісторыі. Гэтыя курсы дапамагаюць дзецям нашмат лепш рыхтавацца да агульных іспытаў за базавую школу, за сярэднюю школу. Таму запрашаем дзяцей з 7 па 10 клясы. Заняткі — кожны панядзелак і кожную сераду ад 16-й гадзіны да 18-й — вядуць вопытныя выкладчыкі з навуковымі ступенямі, асы сваёй справы. Як правіла, вынікі супольных заняткаў паказвалі: дзеці, якія хадзілі на гэтыя курсы, вельмі добра потым здавалі іспыты ў сваіх школах».

Курсы па беларускай мове і гісторыі ладзяцца ў менскай сядзібе ТБМ па адрасе вуліца Румянцава, 13 кожныя панядзелак і сераду.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі1

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект «Чын Чын Чэнэл»4

Расія распрацавала сістэму РЭБ коштам $1,5 мільёна, здольную глушыць сігнал Starlink на плошчы 20 квадратных кіламетраў5

«Непрымальныя і глыбока трывожныя словы». МЗС Ізраіля выдала пратэст у сувязі з выказваннямі Лукашэнкі26

Вялікабрытанія прызначыла новага часовага паверанага ў Беларусі4

Трамп заклікаў Пуціна заключыць здзелку7

Суд у Германіі прызнаў Google адказным за фэйкавую інфармацыю, згенераваную штучным інтэлектам1

Яраслаў Чарнагор пра інтэрв'ю Лукашэнкі: Уважліва слухаем, але абсалютна не давяраем яго словам1

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?15

На возеры пад Полацкам знайшлі цела вядомага ўролага Генадзя Шчатко4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі1

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць