Грамадства1111

У Варшаве замежнікаў правяралі «патрульныя» ў форме, якія не маюць дачынення да дзяржаўных органаў

Справай ужо занялася варшаўская паліцыя.

Фота: Караліны Галецкай

На Цэнтральным вакзале Варшавы заўважылі патрульных у форме, якая нагадвае вайсковую, якія спынялі замежнікаў і спрабавалі высветліць, хто яны. Аднак яны не маюць дачынення ні да сілавых структур, ні да іншых дзяржаўных органаў, піша Most.

Выпадак атрымаў шырокі рэзананс пасля таго, як у інтэрнэце разышлося відэа, дзе патруль падыходзіць да смуглявых людзей. Цяпер справай займаецца паліцыя.

Судзячы па нашыўцы BPG на рукаве, патрульныя прадстаўляюць правую групу «Абаронім польскую мяжу» (Bronimy Polskiej Granicy). На яе сайце мэты апісваюцца, у тым ліку, як супрацьдзеянне таму, «каб нашы каштоўнасці і наша вера разбурыліся і былі зняважаныя».

Выгляд удзельнікаў групы нагадвае тое, як маглі б выглядаць прадстаўнікі якой-небудзь сілавой структуры: форма, па колеры падобная да вайсковай, нашыўкі на рукавах з абрэвіятурай ініцыятывы, польскім сцягам і арлом.

Але ніякай дзяржаўнай структуры яны не прадстаўляюць. А нашыўку з абрэвіятурай групы на яе сайце можна было свабодна набыць за 32 злотыя — цяпер там пазначана, што тавар распрададзены.

«Няма і не будзе ніякай згоды на тое, каб якія-небудзь асобы выдавалі сябе за супрацоўнікаў праваахоўных органаў, правяралі дакументы грамадзян або імітавалі прадстаўнікоў сілавых структур. Такія паводзіны недапушчальныя ў прававой дзяржаве», — напісала ў сацсетцы X Караліна Галецкая, прэс-сакратар, дырэктар дэпартамента камунікацыі МУС.

Яна дадала, што паводле арт. 227 Крымінальнага кодэкса выдаванне сябе за службовую асобу з’яўляецца злачынствам.

«Падобныя дзеянні прыводзяць да эскалацыі страху і сацыяльнай напружанасці, а таксама сур’ёзна падрываюць давер грамадзян да паліцыі і іншых сілавых структур», — патлумачыла яна.

Каментары11

  • Жвір
    17.06.2026
    Сьмех бярэ. :) Добра, што хоць не ў карычневых кашулях, было б шчэ больш падабенства з Нямеччынай пачатку 30-х гадоў. :)) Наўроцкі, што ж такое ? правер, ці няма ў іх твайго ордэна... На ўсякі выпадак. :)))
  • абое
    17.06.2026
    абое работе што РФ з казакамі што Польша з гэтым.
  • рабое
    17.06.2026
    абое, рацыя. Пачакайце, дастаткова будзе Беларусі вызваліцца з-пад расейшчыны, як прыляціць белы арол з пяшчотным, сяброўскім апалячваньнем.

Цяпер чытаюць

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Нарвегія амаль цалкам адмовілася ад бензінавых аўто і з якімі праблемамі сутыкнулася пасля11

Зборная ЗША выйшла ў 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе2

Пусты ўчастак у прыгарадзе Мінска прадалі за 192 тысячы даляраў5

Атака на НПЗ у Маскве — як «найлепшая СПА ў Расіі» прапусціла ўдар па сталіцы?6

Ціханоўская: Лукашэнка павінен усвядоміць: уся адказнасць за магчымыя наступствы для краіны будзе ляжаць на ім29

Беларускі бензін б'е па кашальках масквічоў: АЗС Расіі вымушаны купляць дарагое паліва з Беларусі5

Кіраўнік МЗС Украіны рэзка адрэагаваў на пазбаўленне Зяленскага ордэна і верне сваю польскую ўзнагароду20

Прэзідэнт Польшчы пазбавіў Зяленскага Ордэна Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды краіны78

На Нямізе дабудоўваецца новы гандлёвы цэнтр. Стала вядома, які там будзе гіпермаркет3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць