У музеі-запаведніку «Заслаўе» адкрылася выстава памяці славутага кніжнага графіка Мікалая Казлова.
Цяжка сабе ўявіць беларускія дзіцячыя кнігі апошніх дзесяцігоддзяў без графікі Мікалая Казлова. Усё пачалося яшчэ ў 1973 годзе, калі малады выпускнік Маскоўскага паліграфічнага інстытута ўладкаваўся на працу ў выдавецтва «Мастацкая літаратура». Больш за 15 год Мікалай Казлоў быў мастацкім рэдактарам шматлікіх кніжак для дзяцей і юнацтва — ад беларускіх казак да сусветнай класікі. І нават пасля сыходу з афіцыйнай пасады ён працягваў афармляць ды ілюстраваць не толькі кніжкі, але і шматлікія падручнікі гісторыі, літаратуры ды замежных моваў для беларускага школьніцтва.
Аднак выстава памяці мастака ў Заслаўі прысвечана не кніжным ілюстрацыям мастака: на ёй прадстаўленая станковая графіка, якую мастак ствараў апошнія 15 год. Выстава носіць назву «TONDO».
— Сакрэт назвы просты, — кажа куратар выставы Ігар Жалткоў. — Гэта скарачэнне ад лацінскага «rotondo», што азначае «круглы». У часы Рэнесансу так называлі карціны у форме круга.
Амаль палова прац на выставе мае менавіта круглую форму, што ў спалучэнні з элегантнай, стрыманай і адначасова яркай графікай стварае зусім не банальны эфект і выклікае, па словах мастачкі Ірыны Лобан, пачуццё «радаснай загадкавасці».
— Мне вельмі прыемна, што выстаўленыя менавіта гэтыя творы, — сказаў падчас адкрыцця сын мастака, таксама кніжны
Дырэктар
Выставу можна наведаць да 7 ліпеня ў выставачным комплексемузея-запаведніка «Заслаўе» (Заслаўе, вул. Рынкавая 4).
Даведка
Мікалай Казлоў нарадзіўся ў 1945 годзе ў Расіі. У 1973 годзе скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут.
З 1973 па 1989 гг. працаваў мастацкім рэдактарам у выдавецтвах «Мастацкая літаратура» і «Юнацтва». Праілюстраваў звыш 150 кніг, сярод якіх: «Як воўк калядаваў» Р. Барадуліна, «Чую, бачу, гавару." А. Клышкі (найлепшая кніга 2006 года), «Рабінзон Круза» Д. Дэфо, «Казкі» Э. Гофмана, «Прыгоды барона Мюнхгаўзена» Э. Распэ, «Аліса ў краіне цудаў» Л. Кэрала, «Рубаі» Амара Хаяма ды інш.
Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1981 года. Адзначаны дыпломамі на ўсесаюзных і ўсебеларускіх конкурсах «Мастацтва Кнігі», узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР, ганаровай граматай БСМ, граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2010). Яго працы знаходзяцца ў мастацкіх фондах БСМ, у калекцыі Музея сучаснага мастацтва Беларусі, у Міністэрстве культуры Расіі, а таксама ў прыватных калекцыях.
Памёр 8 чэрвеня 2011 года.
Каментары