Культура33

Назаві мяне геніем: выйшаў з друку пасмяротны зборнік Ю.Гуменюка

Выйшаў з друку пасмяротны зборнік паэзіі гарадзенскага паэта Юркі Гуменюка — «Назаві мяне геніем». У кнігу ўвайшлі ўсе вядомыя на сёння вершы паэта, напісаныя з 1989 па 2012 гг. Юрка Гумянюк загінуў у студзені 2013 г.

Кніга пабачыла свет у серыі «Гарадзенская Бібліятэка».

Уклаў зборнік пісьменнік Алесь Аркуш, блізкі сябра Юркі Гуменюка. Кніга выйшла дзякуючы ахвяраванням сяброў, калегаў і прыхільнікаў творчасці паэта.

Сродкі ад рэалізацыі кнігі пойдуць на помнік паэту, які пахаваны на гарадзенскіх гарадскіх могілках.

Прэзентацыя кнігі «Назаві мяне геніем» адбудзецца ў Гродне ў галерэі «Крыга» у дзень нараджэння Юркі Гумянюка 24 верасня.

Удзел у вечарыне памяці паэта возьмуць гарадзенскія літаратары. Пачатак а 18.00.

Юры Гумянюк нарадзіўся 24 верасня 1969 г. у Гродне. Скончыў аддзяленне паланістыкі ГрДУ, вучыўся ў аспірантуры. Працаваў журналістам у газетах «Пагоня» (1992, 1995–2001) і «День» (2004), Беларускім Радыё Рацыя, беларускай службе «Polskie radio dla zagranicy»; загадчыкам літаратурнай часткі Гарадзенскага абласнога тэатра лялек (1994–2000). Быў сярод заснавальнікаў Таварыства Вольных Літаратараў (1993), сурэдактарам тэвээлаўскага часопісу «Калосьсе». Выдаў зборнікі вершаў «Водар цела» (1992), «Твар Тутанхамона» (1994), «Рытуал» (1999), «Лябірынты прывіднага замку» (2000, у суаўтарстве), «Вуліца тыгровых архідэяў» (2003). Аўтар пастаўленых у Гарадзенскім тэатры лялек п’есаў для дзяцей «Баль у барона Мюнхгаўзэна» (1993), «Таямніца залатога пярсцёнку» (1998), «Каляднае падарожжа» (1999). Аўтар няскончанага рамана «Апосталы нірваны». Беларускія рок-гурты «Грунвальд», «Айша» (Jungle X-mas), а таксама асобныя выканаўцы стварылі на тэксты Юрыя Гуменюка каля двух дзясяткаў песень.

Загінуў (скончыў жыццё самагубствам) 19 студзеня 2013 года.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць