«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Сярод яго псеўданімаў у чатах былі Cv, X і Цыбуля. У перапісцы ён называў сябе Лёшам, што наводзіла жанчын на думку, што гэта можа быць той самы Лабееў, які лётаў на Кубу і Шры-Ланку разам з Анжалікай Мельнікавай. Пры гэтым пад іншым нікам ён пісаў рэдкасную гразь.

Гэты чалавек мяняў свае usеrnames:
@AIice_in_W0nderIand [з 29.07.2025]
@Arthur_I_Fleck [з 16.06.2025]
@OOOIQIOOO [з 25.05.2025]
@gigggv [з 18.10.2024]Цяперашні яго юзернэйм красамоўны: @cyber_social_engineer — такі вось кіберсацыяльны інжынер.
За ўсёй гэтай разнастайнасцю хаваецца адзіны ID: #id7277705790
На аватарцы ў яго цяпер такая страшная карцінка:

Але так было не заўсёды.
У лютым 2026 года «Нашай Ніве» расказалі, што некалькім жанчынам, прысутным у эмігранцкім палітычным «Чаце рэфарматараў і рэфарматарак» адзін з ананімных удзельнікаў гэтага чату пісаў у прыват. Тамака ён трохі фліртаваў, а пазней прапаноўваў або вярнуцца ў Беларусь, або пачаць супрацоўніцтва са спецслужбамі. Па словах чалавека, які нам гэта расказаў, некаторым жанчынам той кантакт нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі.
«Наша Ніва» тады ж была скантактавалася з некаторымі з тых жанчын. Прыватна яны пацвярджалі, што такая сітуацыя мела месца, але ніводная з іх не захацела расказаць публічна або падзяліцца скрыншотамі перапіскі, таму мы не сталі рабіць публікацыю.
«У сікрэт-чаце ён прапаноўваў у Беларусь вярнуцца ці супрацоўнічаць. У цэлым какетнічаў. Пасля ўсё выдаліў», — так апісала яе адна з аб’ектаў распрацоўкі гэтага афіцэра.
Як мы цяпер выявілі, гэты самы акаўнт пісаў Аліне Харысавай, што дазваляе з пэўнасцю сказаць: гэта афіцэр спецслужбаў, які распрацоўвае палітычную эміграцыю.

Харысава сцвярджае, што выхаду спецслужбістаў на яе папярэднічаў ціск на яе сваякоў унутры Беларусі і шантаж рэпрэсіямі супраць іх.
Харысава, як і іншыя, не апублічыла факта кантактаў, што мела фатальныя для яе наступствы. Толькі пасля выхаду перадачы на СТБ, Аліна Харысава прызнала, што пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта быў КДБ.
Праваабаронцы раяць такія сітуацыі найперш публічыць, яны лічаць гэта найлепшай страхоўкай ад шантажу і здрады.
У перапісцы чалавек называў сябе Лёшам, што наводзіла дзяўчат на думку, што гэта можа быць той самы Лабееў, які лётаў на Кубу і Шры-Ланку разам з Анжалікай Мельнікавай.

Мы сабралі архіў яго допісаў у чатах. Вось якая карціна вымалёўваецца.
У чатах «Рэфарматараў» і Каардынацыйнай рады у 2025 і 2026 гадах афіцэр дзейнічаў па прынцыпе «свіння гразь знойдзе» і ўключаўся ў абмеркаванні ўнутрыапазіцыйных канфліктаў, сварак і ўсяго, што можа падарваць давер да лідараў апазіцыі, фондаў салідарнасці і незалежных СМІ. І разам з тым афіцэр мякка падфліртоўваў з жаночай часткай чату — а пасля ім жа пісаў у прыват.
Вось што знаходзіцца ў архіве чатаў.
«Алана решительно осуждает твои гетры, Алина», — торкаў ён Аліну Харысаву 17 чэрвеня 2025 года ў чаце Каардынацыйнай рады.
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение», — падміргваў 18 лютага 2026 года кіраўніцы выбаркама Каардынацыйнай рады Алене Прыходзька ў чаце «Рэфарматараў».
«Получается, что рядом с Ксюшей, а ее ругать запрещено», — абходжваў ён Ксенію Малюкову.
Як паказвае аналіз архіву яго паведамленняў, гэтым акаўнтам маглі карыстацца розныя афіцэры. Або адзін афіцэр на розных этапах меў розныя заданні.
Папярэднія гады пад іншым нікам у чатах Каардынацыйнай рады, «Каментатарская», «Рэальнай Беларусі», радыё «Рацыя» ён пісаў не ў амплуа аксамітнага барытону, а ў зусім іншай стылістыцы.
Там дзень пры дні былі допісы поўныя рознага бруду, паслядоўна скіраваныя на дыскрэдытацыю Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Франака Вячоркі, Аляксандра Кныровіча, Андрэя Стрыжака. Яны мелі на мэце знізіць саму стылістыку дыскусіі і справакаваць людзей на аналагічныя выказванні. Тым самым палітычныя чаты ператвараліся ў гной.
27 ліпеня 2024 года, чат «Каардынацыйнай рады»: Франак, это ты? Только ты можешь так беззаветно и преданно вылизывать этой тупой б**дине!
28 ліпеня 2024 года, чат «Каардынацыйнай рады»: Хоть тут с тобой согласен! Франак и его усатая проститутка Света — гадкое быдло!
30 ліпеня 2024 года, чат «Каардынацыйнай рады»: Ага! Спасибо! Светку х*есосить уже запрещено? На тебя сразу ставят клеймо гэбья?
18 жніўня 2024 года, чат «Каардынацыйнай рады»: Жду, что ты отлипнешь от шветкинои вагины.
18 жніўня 2024 года, чат «Каардынацыйнай рады»: Паша — гнилой ноготь Франака.
19 жніўня 2024 года, чат «Каардынацыйнай рады»: Кныр, я тебя узнал!!! Морда ты еврейская!!! Прое*ал бизнес в Беларуси, который получил в наследство, залетел по уголовке на нары, стал главным петухом на зоне, а теперь учит нас экономике… Остановите этот поезд…
За такія выказванні ў любым паважным чаце ці форуме акаўнт павінен быў быць адразу забанены. Але ў чаце Каардынацыйнай рады ён не быў забанены, а дзейнічаў днямі і месяцамі.
18 кастрычніка 2024 года, чат «Каментатарская»: Смешно слушать коммерса, которыи построил «бизнес» благодаря наследству (которое про#бал), попал на нары за коррупцию и экономические преступления …, а теперь вещает про экономику… Кныр, ты полное дупло и ничтожество! Два клоуна! Латушко и Кнырович! Два пи#добола!!!
Чалавек, які пісаў з гэтага акаўнта, таксама гуляў на распальванні зайздрасці:
18 жніўня 2024 года, чат «Каардынацыйнай рады»: Кстати, я считаю, что Светка-котлетка могла бы президентить хоть двадцать лет. И после голосования устраивали бы пир, как привыкла Света, но уже без папки в руках.
18 жніўня 2024 года, чат «Каардынацыйнай рады»: Павлундий, ты же мастурбируешь на Тихую 24/7!!! Стася Глиномесова — это ее помощница!!! Как ты смеешь??? Отребье!!! Нельзя оскорблять своего п/лидера и его свиту.
19 жніўня 2024 года, чат «Каардынацыйнай рады»: Я и работаю, а не Кравцову мозги в чате *бу! Где мои протоколы, где мои финансы! Кубракову напиши, он тебе все протоколы покажет.
19 жніўня 2024 года, чат «Каардынацыйнай рады»: На*уй тебе демократия? Ты же привык быть терпилой! Не прикрываися этой ширмой демократии, где ты хочешь ныть, что тебе все должны! В демократию нужно вкладывать, на нее нужно работать всем, а не требовать кружевные трусики и положение о бюджете от Вани Кравцова.
19 жніўня 2024 года, чат «Каардынацыйнай рады»: Терпилы, если у вас есть вопросы по работе ВСЕХ демсил, то пишите мне в личку! Отвечу каждому! Бесплатно и доступным языком.
20 жніўня 2024 года, чат «Каардынацыйнай рады»: Сходи Вирусу пососи! Секретариат — это не весь КС! Если трем людям платили по косарю баксов в месяц, то какой отчет ты хочешь увидеть, терпила мамина? Это не твои налоги, не уверен, что ты вообще в состоянии их платить. Скинемся Вирусу на хлеб и мазик — это ваш потолок.
І яшчэ такое, смешнае:
19 жніўня 2024 года, чат «Каардынацыйнай рады»: Главный принцип гэбья — кричи громче всех, что все кругом гэбье.
Такія паведамленні пакідаў у палітычных чатах афіцэр спецслужбаў, які распрацоўвае палітычную эміграцыю.
Калі вы таксама былі аб'ектам яго цікавасці або калі вы ведаеце больш, пішыце нам на мэйл [email protected] або ў ТГ рэдактару @nn_editor.
Каментары
[Зрэдагавана]