Мова11

У Беларусі па-беларуску вучацца ўсяго 600 студэнтаў

За год колькасць студэнтаў, якія навучаюцца па-беларуску, зменшылася амаль на 100 чалавек. 600 маладых людзей цяпер выкарыстоўваюць беларускую ў беларускіх ВНУ як асноўную мову навучання.

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаюць ва ўсім свеце 21 лютага, Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў новыя дадзеныя аб колькасці беларусаў, якія навучаюцца на роднай мове.

Ва ўсіх сферах адукацыі беларускую мову працягваюць паступова замяняць рускай. Хоць у дашкольных установах абсалютная колькасць другі год застаецца амаль нязменнай (45 тысяч), але ў адносных лічбах яна паменшылася. Дзетак, якія ходзяць у цалкам рускамоўныя садкі, за год стала болей на 0.4%.

У школах русіфікацыя найбольш прагрэсуе. Каля 142 тысячы школьнікаў цяпер вывучаюць прадметы па-беларуску. Гэта на 9 тысяч меней у параўнанні з мінулым годам. Колькасць рускамоўных павялічылася на 1.4%.

У каледжах і тэхнікумах цяпер вучыцца каля тысячы чалавек па-беларуску, што на 400 меней, чым летась.

У ВНУ адносная колькасць студэнтаў, якіх вучаць па-беларуску, другі год запар складае толькі 0.2%. Але, ад ранейшых 700, цяпер засталося толькі 600 такіх студэнтаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць