Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры

Дзень Сьвятога Губэрта

Гэтае сьвята ў Горадні не адзначаюць, а шкада, піша на сваім блогу Сяргей Астравец.

Лунаюць сінія сьцягі са старадаўнім гарадзенскім гербам, флюгеры ў небе з самім сьвятым і ягоным аленем, па толькі што адрамантаваным да сьвята бруку на вул. Савецкай, выбачайце, вуліцы Губэрта крочыць шэсьце: шляхта, удзельнікі рамесных гільдый, паляўнічыя. Конна едуць вялікія князі і каралі, магнаты, з карэты вызірае хтось падобны да Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Выкапаны кароль, дальбог!

Публіка абапал старой вуліцы жвава рэагуе на гэткі гістарычны спэктакль, радуецца рыцарству, мад’ярскай пяхоце самога Стэфана Баторыя, пляскае піваварам, што вязуць бочкі з сапраўдным гарадзенскім півам «Губэрт». Шэсьце апынаецца ля бронзавага аленя з крыжам паміж рогамі, каторага паставілі па прапанове майго прыяцеля — вядомага гарадзенскага скульптара замест савецкага танка на пастамэнце. Каралеўская пяхота дае залп з рушніц і г.д. і г.д.

Кажуць, за польскім часам сьвята патрона гораду наднёманскага заўжды адзначалі. Дзень гораду, праўда, і цяпер існуе, але не зьвязаны зь ніякай датай зь яго гісторыі, нават праводзіцца ў іншым месяцы: то 15‑га, то 20‑га. Дня Сьвятога Губэрта гарадзкое начальства не заўважае, папросту ня ведае. Усе яго думкі — пра блізкі «чырвоны дзень календара», пра фатальны стрэл «Аўроры», пра чарку і аскомныя тосты.

А што ж 3 лістапада насамрэч адбывалася ў Горадні? Вось мая сьціслая рэпарцёрская справаздача: на старой вуліцы ля бару «На Тэлеграфнай» годна бялелі чатыры аднолькавыя новыя «БМВ», аздобленыя вясельнымі гірляндамі штучных кветак. Бюст Ажэшкі на высокім пастамэнце намок. Я распнуў парасон і перайшоў па бэтонным мосьце цераз Гараднічанку, запыніўшыся хвілю, каб паглядзець на ваду.

Перад брамай парка адпачынку працоўных імя каралеўскага батаніка Жылібэра бялелі ў штучных гірляндах чатыры «Мэрсэдэсы». Я прайшоў пад мостам на вул.Ажэшкі і апынуўся ў другой частцы рачной Швэйцарскай даліны — у паркавай. На перападзе вада бруіла, з боку жоўтае лісьце мокла. Я перайшоў драўляным паўдужным мосьцікам на другі бераг. У зацішным месцы ўбачыў каляровых качараў і іх сьціплых шэрых сябровак.

Збоку ад вечнага агню з салдатам хадзіў пад дажджом карагод, унутры — у адваротным кірунку танчылі жаніх зь нявестай. Потым ён узяў яе нават на рукі. Затым подручкі яны пад чорным парасонам сталі спускацца па прыступках у бок ракі. Успышка! Успышка! Іх фатаграфавалі.

На шэрым гмаху ветрам ірвала чырвона‑зялёны і сіні — з аленем Сьвятога Губэрта сьцягі, але паводзіліся яны, як заўжды, чамусьці па‑рознаму. Можа адзін цяжэйшы? Каля загсу стаялі тры белыя «Мэрсэдэсы» з гірляндамі. Ля ўваходу — ужо бачаныя раней парожнія бутлі з‑пад шампанскага. Гэта мясцовы шык — пакідаць іх па сабе абавязкова і — чым болей. Як напісалі б раней: а празь дзевяць месяцаў у горадзе нарадзіліся дзеткі з‑пад знаку Сьвятога Губэрта.

Дождж не сьціхаў. Мокрыя рабочыя пілавалі плітку, працягвалі парадкаваць стары брук і перарабляць тратуары, яны зноўку не пасьпявалі да чырвонай даты. Пачынала шарэць. Пахмурны, непрыветны вятрысты Дзень Сьвятога Губэрта зь ёдкім дажджом. На заканчэньне: келіх белага сухога віна італійскага ўраджаю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі8

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў15

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

Пачатак новаму кварталу пакладзены. На Кальцова зносяць двухпавярховікі1

Непатапляльны былы кіраўнік Рэчыцы, асуджаны на працяглы тэрмін, узначаліў калгас у Ельскім раёне5

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць