Афіша44

Твор Кішчанкі «Габелен стагоддзя» выстаўлены да канца мая на праспекце Машэрава ФОТЫ

Выстава «Габелена стагоддзя» — унікальнага твора беларускага мастака Аляксандра Кішчанкі (1933—1997) адкрылася 16 мая ў будынку цэнтральнага офіса Банка развіцця на праспекце Машэрава ў Мінску.

«Габелен стагоддзя» — гэта гіганцкі твор вышынёй з шасціпавярховы дом (14 м). Яго плошча — 266 кв.м.

У 1999 годзе твор патрапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса як самы вялікі габелен ў свеце.

Думка стварыць «Габелен стагоддзя» ўзнікла ў Аляксандра Кішчанкі ў 1991 годзе ў Нью-Ёрку падчас прэзентацыі яго знакамітай працы — габелена «Чарнобыль», які быў падораны Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Асобы, прадстаўленыя на габелене належаць гісторыі ХХ стагоддзя. Гэта дзяржаўныя дзеячы і прадстаўнікі сусветнай культуры. Кожны палітык прадстаўляе нацыю, краіну, падзею, гістарычны перыяд: дэ Голь, Чэрчыль, Валенса, Буш-старэйшы, Коль, Сталін, Ленін, Гарбачоў, Ельцын, Клінтан. У левым верхнім куце размешчаны аўтапартрэт мастака, а уверсе справа — партрэт Аляксандра Лукашэнкі. Як распавядаў сам аўтар, месца на габелене было першапачаткова пакінута не канкрэтна для Лукашэнкі, а для асобы, якая ўзначаліць краіну ў 1994 годзе.

Габелен вытканы ўручную з воўны, выстаўляўся ўсяго некалькі разоў.

Па словах старшыні праўлення Банка развіцця Беларусі Сяргея Румаса, палатно выдатна ўпісалася ў інтэр'ер будынка.

Асаблівасць экспазіцыі ў тым, што дзякуючы архітэктуры будынка і размяшчэння ў ім габелена наведвальнікам ўпершыню прадастаўлена магчымасць дэталёва разгледзець твор на розных узроўнях.

Выстава «Габелен стагоддзя» будзе доўжыцца ў Банку развіцця па 30 мая. Уваход на яе будзе бясплатным. Працуюць экскурсаводы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны17

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім27

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?5

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў2

Чуткі пра адмову беларусаў ад хатніх гадаванцаў праз уведзены падатак не пацвердзіліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны17

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць