Нерухомасць33

Паглядзіце, як незвычайна выглядае ўвечары дом-тэтрыс у Бабруйску

Знакаміты дом «шпакоўня» ці «тэтрыс» заззяў аранжавымі агнямі, піша Bobrlife.by.

Дом-тэтрыс у Бабруйску знаходзіцца на вуліцы Мінскай, 25. Гэта спадчына савецкага мадэрнізму. Дом пабудавалі па праекце архітэктара Уладзіміра Галушчанкі ў пачатку 1980‑х гадоў. На незвычайную пабудову яго натхніла архітэктура японскіх калегаў.

«Новая падсветка ўяўляе сабой акантоўку выступаючых частак дома і круглых аконных праёмаў аранжавай неонавай стужкай, што надае «шпакоўні» асаблівы каларыт, — расказаў дырэктар Бабруйскага гарсвятла Сяргей Валько. — На ператварэнне дома спецыялістам нашага прадпрыемства спатрэбіўся месяц. Падсветка стала яркім акцэнтам і доўгачаканым падарункам да Дня горада».

Большая частка кватэр у гэтым дзевяціпавярховіку — аднапакаёвыя. Раней на першым паверсе была булачная і кафэ.

Каментары3

  • SR, бабруйчанін
    05.06.2026
    Недакладнасць! Уладзімір Галушчанка не магілёўскі, а бабруйскі архітэктар. Усё жыццё жыве і працуе ў Бабруйску. Тое, што ён, праектуючы "Шпакоўню", працаваў у архітэктурна-канструктарскай комплекснай майстэрні #4, якая была часткай "Магілёўграмадзянпраекту", не робіць Галушчанку магілёўскім архітэктарам. Тым больш, што гэтая майстэрня знаходзілася ў Бабруйску! [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]
  • бабруйчанін
    05.06.2026
    )))).....))) Любімы Горад ..усе дарогі вядут да цябе )))
    ( кватэры у гэтым доме дзля тых кто мае густ фантазію)))
  • маленькая архітэктара цемры
    05.06.2026
    ухт.

    але вось што з Японскім прататыпам ( https://perspectum.info/v-yaponii-snosyat-nakagin/ - В Японии сносят единственный в мире капсульный дом

    ну як жа адзіны? калі вось у нас ё ) дык атрымліваецца, што наш цяпер у свеце адзіны?

Цяпер чытаюць

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома7

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх лясах ужо збіраюць першыя суніцы

Новыя грузавікі вызвалілі ад утылізацыйнага збору

Каталіцкі святар на Магілёўшчыне раздаў усю маёмасць парафіянам: Добра не мець нічога, апроч дзвюх вопратак6

Гід-шэрп правёў на Эверэсце шэсць дзён без вады, ежы і запасаў кіслароду. Яго ўдалося выратаваць1

Саша Зверава, былая дзяўчына Эдуарда Бабарыкі, пераехала ў Ізраіль33

Стала вядома, якога святара-стараабрадца затрымалі ў Пастаўскім раёне1

Памерла Маржан Сатрапі — аўтарка графічнага рамана «Персеполіс»

Беларусы скардзяцца, што любімыя сыркі з пандай ужо «не тыя». Ці змянілі рэцэпт пасля перадачы «Савушкаваму прадукту»?11

Атручэнне дашкольнікаў зафіксавана і ў іншых населеных пунктах6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома7

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць