Свет1313

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам

Прэм’ер-міністр Арменіі падчас перадвыбарчых дэбатаў заявіў пра магчымы выхад з Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), піша news.am.

Нікол Пашынян. Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Калі спатрэбіцца, выйдзем з АДКБ». Пра гэта падчас перадвыбарчых дэбатаў на Грамадскім тэлебачанні заявіў Нікол Пашынян, адказваючы на пытанне пляменніка лідара партыі «Моцная Арменія» Нарэка Карапецяна.

— Мы вырашым, замежныя агенты не будуць вырашаць, што рабіць. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам, — адзначыў Пашынян.

— Што значыць: замарозілі членства ў АДКБ? Не працуе — выходзьце, — дадаў Карапецян, заклікаючы спачатку стварыць гаранта паміж Арменіяй і Азербайджанам.

— Ну і выйдзем з АДКБ. Вы што, нас палохаеце? Ні вы, ні ваш дзядзька не вырашаеце. Вырашым і выйдзем. А гарантам з’яўляюцца Арменія, дзяржава, армія, — падкрэсліў Пашынян.

Раней Лукашэнка параіў жыхарам Арменіі быць асцярожнымі пры выбары паміж Расіяй і Еўропай — «каб не паўтарыць тое, што адбылося ва Украіне».

У нядзелю ў Арменіі пройдуць парламенцкія выбары. Расія робіць стаўку на «Моцную Арменію» Самвела Карапецяна.

Каментары13

  • Санта Бэрримор
    05.06.2026
    Браво!
  • Ахах
    05.06.2026
    Холуям указали их место.
  • R16
    05.06.2026
    Лукака ўжо даваў "гарантыі" Прыгожыну.
    І дзе зараз Прыгожын?
    Лукака брэша кожны раз калі клянецца ці дае "чэснае слова" і "гарантыі".
    Ў 2020 кляўся і бажыўся сваімі дзяцьмі што больш ніколі не пойдзе ў перасідзенты.

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы1

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы1

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць