Аўто55

Мінскі каршэрынг прапанаваў легендарную «капейку»

Мінскі каршэрынг Hello аб’явіў пра запуск новага напрамку ў аўтапарку — рэтрааўтамабіляў.

Першай машынай стала легендарная «капейка» — ВАЗ-2101, якая ўжо даступная для арэнды праз мабільны дадатак, піша Blizko.by.

У кампаніі называюць навінку не проста аўтамабілем, а сапраўднай машынай часу. Ідзе гаворка пра класічную мадэль, з якой для многіх пачыналася аўтамабільная гісторыя некалькіх пакаленняў кіроўцаў.

Рэтрааўтамабіль захаваў свае асаблівасці: механічную каробку перадач, храмаваныя элементы кузава і пазнавальны дызайн 1970-х.

У каршэрынгу адзначаюць, што галоўная асаблівасць машыны — максімальна «жывое» кіраванне без сучасных электронных памочнікаў.

Арандаваць ВАЗ-2101 змогуць карыстальнікі старэйшыя за 25 гадоў са стажам кіроўцы не менш за два гады. Кошт паездкі пачынаецца ад 0,89 рубля за хвіліну.

Цяпер у дадатку даступная блакітная «капеечка». Яшчэ адзін аўтамабіль фісташкавага колеру праходзіць тэставанне і павінен з’явіцца ў сэрвісе ўжо на наступным тыдні. Пры гэтым у кампаніі ўдакладнілі, што рэтрааўтамабілі будуць даступныя толькі ў летні сезон.

Для аматараў незвычайных паездак, фотасесій і аўтамабільнай савецкай спрэчнай настальгіі гэта, мабыць, адна з самых незвычайных навінак мінскага каршэрынгу за апошні час.

Каментары5

  • легендарная "буханка"
    06.06.2026
    легендарную «капейку» ?
    FIAT-124 павінен у гэтым выпадку называцца "суперлегендарны" ))
  • Valentin
    06.06.2026
    Ёсік, soft hands!
  • Ёсік
    06.06.2026
    легендарная "буханка", СССР - жабрацкая краіна, а моладзі зараз спрабуюць у глузды на.раць, як там усё было суперска. Усё сьпіж..на было з замежных тавараў, але казалі, што ўсё яны. І вось гэтым ганарыцца лукашэнка і пуцін, і цягнуць у мінулае краіны з народамі.

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку6

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць