Мова5656

Філосаф Міхаіл Баярын распрацаваў новы беларускі шрыфт, які складаецца з элементаў арнаменту ФОТА

Філосаф і санскрытолаг Міхаіл Баярын распрацаваў новы для Беларусі стылізаваны шрыфт, які ствараецца з элементаў беларускага арнаменту.

Міхаіл выкладаў санскрыт больш за 10 гадоў. Пэўны час нават вучыўся ў Індыі ў санскрыцкім універсітэце Сампурнанда. Яго зацікаўленасць шрыфтамі пайшла стуль.

У Міхаіла ёсць мара — стварыць непаўторнае нацыянальнае пісьмо, знакавую сістэму.

«Яна будзе берагчы наш сэнсавы рэсурс. Гэтую мару я паступова здзяйсняю, ствараючы шрыфты. У сакральным сэнсе шрыфт — гэта аброк, ахвяра багіні Радзімы. Бо «сакральны» насамрэч значыць «ахвярны».

Шрыфт «Берагіня» — дэкаратыўны і ўзнік па натхненні, праца над ім заняла некалькі гадзін.

Гэта стылізацыя кірылічнага і лацінскага алфавіту пад узоры беларускага арнаменту.

Ён прызначаны для афармлення загалоўкаў, шыльдаў крамаў, візуальнай рэклямы, часопісаў, сайтаў.

Як кажа сам Міхаіл Баярын: «Паэты маглі бы друкаваць такімі шрыфтамі свае вершы з паралельным тэкстам, бо гэта той выпадак, калі выгляд тэксту мае значэнне. Я хацеў бы, каб у Беларусі запанаваў выразны пазнавальны нацыянальны стыль».

Увогуле «Берагіня» для філосафа — гэта частка большага праекта, Свамовы. «Гэта ідэал чыстай і словаўтваральна свабоднай беларускай мовы», — тлумачыць праект Міхаіл.

Пісьмо Свамовы будзе заснавана на нацыянальнай матрыцы знаку, што выяўляецца ва ўзорах беларускага арнамента. Яно будзе складацца з дзвюх частак. Першая — гэта марфалагічнае пісьмо, знакі якога будуць утвараць сэнс каранёў і афіксаў.

Такое пісьмо мае выразіць не знешні бок мовы, яе гучанне, а яе глыбокую сутнасць і будову. Другой часткай будзе фанематычнае пісьмо — для імёнаў уласных і слоў, якія неабходна перадаць гукава.

Акрамя «Берагіні», Баярын прыдумаў яшчэ адзін шрыфт — «Страла». Ён наследуе крыху іншы арнаментальны стыль. Тут утвараюцца і белыя, і чырвоныя ўзоры.

Таму шрыфт крыху менш чытэльны, каб яго чытаць патрэбна адмысловая канцэнтрацыя.

Але ў перспектыве аўтар ідэі збіраецца зрабіць таксама больш чытальны і скарапісны варыянт шрыфта, з формамі, якія магчыма будзе хутка пісаць рукой.

Абяцаецца нават флэш-анімацыя з урокамі пісьма.

Як кажа Міхаіл: «Увогуле чытальнасць — справа звычкі. Каб тое пісьмо, якім мы карыстаемся, стала чытальным, мы патрацілі ў маленстве некалькі гадоў».

Таму таямнічасць шрыфта, на ягоную думку, толькі на карысьць: «Зусім празрысты шрыфт быу бы нецікавы, але я паспрабую папрацаваць над яго чытальнасцю. Проста дэкаратыўныя шрыфты звычайна не гоняцца за чытальнасцю. Калі ж мы ўводзім новае пісьмо ці стыль — адразу дасягнуць чытальнасці не ўдасца».

Да таго ж Міхаіл лічыць, што новыя шрыфты — выдатная гульня для беларускіх юнакоў і дзяўчат. «Філосаф Гейдар Джэмаль, якога я вельмі паважаю, сказаў выдатную фразу: «Ніколі не ўзняцца таму, хто інвеставаў свой сэнсавы рэсурс у чужую знакавую сістэму».

Каментары56

Цяпер чытаюць

Трамп паведаміў еўрапейцам, што Пуцін не гатовы спыніць вайну10

Трамп паведаміў еўрапейцам, што Пуцін не гатовы спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Працягваецца збор грошай на вакацыі для дзяцей палітвязняў. Але сабрана толькі палова сумы3

Беларуска стамілася чакаць вяртання грошай за тур і пайшла ў суд. Турфірма: Усё навалілася, як снежны ком

Лукашэнка абавязаў наймальнікаў цалкам кантраляваць жыццё работнікаў-замежнікаў — аж да таго, ці парадак у кватэры7

Беларускія і расійскія ютуб-каналы цэнтралізавана баняць няўгодных каментатараў8

Цяжарную мінчанку асудзілі за працу вэбкам-мадэллю. Яна вінная дзяржаве 378 тысяч даляраў28

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча15

У небе над Мінскам заўважылі дырыжабль4

Скандал з серыялам «Акрэсціна» — стваральнікі адстойваюць правы на праект6

«Ніякіх «Тата, купі!». Стартапер распавядае, чаму ён эканоміць, нават калі ёсць грошы, і закупляецца ў сэкандах23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паведаміў еўрапейцам, што Пуцін не гатовы спыніць вайну10

Трамп паведаміў еўрапейцам, што Пуцін не гатовы спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць