На партале Tuzin.fm прайшла прэзентацыя складанкі «Сёмы Прэм’ер Тузін» з найлепшымі хітамі 2014 году.
Складанка падрыхтаваная па выніках хіт-парадаў 2014 года.
Партал выказвае падзяку экспертнай радзе з кіраўнікоў і прадстаўнікоў беларускіх клубаў у складзе: Андрэй Старцаў (Re:Public, Мінск), Гарык Аганджанян («Чердачок», Віцебск), Андрэй Лазук («Графіці», Мінск), Яўген Агапаў (TNT Rock Club, Мінск), Уладзімір Кубышкін (Tarantino, Мінск).
Сёмы па ліку «Прэм’ер Тузін» выйшаў пасля вымушанага перапынку ў тры гады. За гэты час CD-дыскі аджылі сваё, сцвярджае партал. Ад ідэй выдання на USB-флэшцы ў CD-боксе адмовіліся як ад занадта дарагой. Але на 12-годдзе парталу, што адбудзецца ў 2015-ым, «Тузін» падумвае аб выданні лепшых за 12 год песень на вініле.
Топ-12 песень сезону-2014:
- Песняры — Кацярынка маладая (музыка Рамана Козырава, словы Вячаслава Шарапава)
- Майтай — Полымя (музыка і словы: Андрэй «Тай» Дзяркоў)
- Landau feat. Zolki Band – Снежань (музыка гурт Landau, словы f.s.t.)
- Pauline — Пачакай (музыка і словы Паліна Цімохіна)
- Navi — Не засынай (музыка і словы Арцёма Лук’яненкі і Ксеніі Жук)
- BosaeSonca — Неба (музыка Алеся Ката-Зайцава, словы Анатоля Сыса)
- ZnaROCK&Вожык — Тацяна (музыка: Вожык і ZnaROCK, словы: Вожык)
- Akute — Наскрозь (музыка: Akute, словы: Рамана Жыгарава)
- Стары Ольса — Ave Maria (музыка і словы народныя, пераклад на беларускую Змітра Сасноўскага)
- Haina — Ціхі акіян (музыка Haina, словы Іллі Паплёўкі)
- Nizkiz – Гуантанама (музыка Nizkiz, словы Аляксандра Ільіна)
- TonqiXod — Насыпаць горы (музыка TonqiXod, словы Ўладзя Лянкевіча)
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары