Афіша88

У Мінску пройдзе першы фестываль кіно пра людзей нетрадыцыйнай ідэнтычнасці

З 20 лютага па 1 сакавіка пройдзе фестываль квір-кіно «Dotyk», які закране праблемы гамафобіі, сэксізму, ксенафобіі, тэмы ідэнтычнасці і самавыражэння.

Адкрыццё фестывалю пройдзе 20 лютага а 19 гадзіне ў культурным цэнтры Studio67 (Партызанскі пр-т, 2А, 2 паверх). Уваход вольны.

Надалей цягам 9 дзён будуць паказаныя 15 дакументальных і ігравых фільмаў на праваабарончую, сацыяльную і культурную тэматыку. Супольна з праектам Cinemascope пройдзе паказ фільмаў «Міхаэль» Т. Дрэера, «Дзяўчына ва ўніформе» Л. Саган, «Арфей» Ж. Както, «Ахвяра» Б. Дырдэна, «Горкія слёзы Петры фон Кант» Р.-В. Фасбіндэра і іншых стужак у кінатэатры «Ракета».

Не меней цікавыя дакументальныя фільмы арганізатары абяцаюць паказаць у Галерэі «Ў» і Studio67.

Акрамя кінапаказаў пройдуць сустрэчы з рэжысёрамі і арганізатарамі міжнародных фестываляў нажывую і анлайн, адукацыйныя лекцыі, перформансы і выступы гуртоў «Касіяпея», «ЭВМ» (Беларусь) ды «Людська Подоба» (Україна), а таксама выстава «Больш, чым ЁН».

Падрабязнасці і расклад мерапрыемстваў можна паглядзець на сайце dotyk.by.

***

«Dotyk» стане прешым у Беларусі квір-кінафестывалем. Квір (ад англ. queer — іншы) азначае любыя не адпаведныя традыцыйнай мадэлі паводзіны і ідэнтычнасці. Квір-ідэнтычнасць дазваляе адначасова зрабіць палітычную заяву супраць гетэранарматыўнасці і разам з тым адмовіцца ад традыцыйнай палітыкі катэгарызацыі ідэнтычнасцяў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне1

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Практычна спыніўся рух транспарту на трасе «Наваросія» — сухапутным калідоры ў Крым3

У Мінску заўважылі рэдкі суперкар McLaren. Такіх усяго 765 у свеце

Ва Украіне збіраюцца пашырыць мандат спецыяльнага прадстаўніка па Беларусі3

У Гомелі з 15‑га паверха ўпаў 17‑гадовы хлопец

У Дубаі пачалі будаваць найбуйнейшы аэрапорт у гісторыі чалавецтва3

Найлепшым тэлерэпарцёрам Беларусі назвалі Вікторыю Сянкевіч — за ўключэнні з Аляскі5

12‑гадовага мінчука злавілі на распаўсюдзе наркотыкаў. Яму нічога не будзе1

Украінская пракуратура дала падрабязнасці пра справу, па якой, верагодна, праходзіць Мікіта Шацілін8

Кіт Келаг: Калі Лукашэнка ўступіць у вайну з Украінай — гэта будзе яго канец6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне1

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць