Афіша11

Прэзэнтацыя новай кнігі Аляксандра Лукашука «Дзясяты паверх» — 25 лютага

Прэзэнтацыя новай кнігі Аляксандра Лукашука «Дзясяты паверх»: 25 лютага, серада, кнігарня «логвінаЎ», пачатак а 19.00.

Выступаюць Уладзімер Арлоў, Анатоль Вярцінскі, Андрэй Федарэнка, Андрэй Хадановіч і іншыя.

Акцыя дабрачынная — усе сродкі ад продажу ідуць на дапамогу кнігарні «логвінаЎ» і выдавецтву «Галіяфы».

Том складаецца зь дзевяці кніг: Кніга быцьця, Кніга зыходу, Кніга плачу, Кніга песьняў, Кніга імя, Кніга царстваў, Кніга хаосу, Кніга сноў, Кніга tattoo, і ўключае мастацкія ўспаміны, недакумэнтальныя эсэ, літаратурныя сны і вершы на замежнай мове.

Цытаты з кнігі:

«Адзін зь любімых пісьменьнікаў Быкава, Альбэр Камю, у «Міфе пра Сізіфа» пісаў, што Сізіф быў шчасьлівы. Ён меў пакліканьне, вартых праціўнікаў, недасяжную мэту і кожны дзень рабіў усё, што мог, дзеля яе дасягненьня. Так можна сказаць пра Быкава.»

****

З п’есы-зноскі «Аль-бом-бом»: — А чым біць ляжачага, як не нагамі?! — Вы часам не з АМОНа?

****

«Калі мінулае і памяць зьліваюцца ў адно цэлае, памяць становіцца мінулым. І мінулым становіцца сам чалавек. І ў гэты момант ён становіцца чалавекам безь мінулага.»

****

— Я даўно хацела ўведаць, якая розьніца паміж вамі, беларусамі, і рускімі?..

— Гэта проста, — сказаў я. — Мы — белыя, яны — не.

Дама спынілася, узяла мяне за руку, зазірнула ў вочы і пранікнёна сказала: — Я вас вельмі разумею. Я сама з Паўднёвай Афрыкі.

****

«Магчыма, нешта ад паэзіі ў маіх тэкстах ёсьць, напрыклад, іх неабавязкова чытаць, бо, далібог, не хацеў бы я быць аўтарам чаго-небудзь абавязковага, бо што такое тады свабода. »

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне7

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Як Навагрудак перастаў быць Руссю і зрабіўся Літвой28

Расія, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан запатрабавалі ад Арменіі правесці рэферэндум і выбраць паміж Еўрапейскім і Еўразійскім саюзамі14

Як птушкі арыентуюцца падчас пералётаў? Навукоўцы прапануюць адказ

15 трупаў і зламанае крыло. Пад Мінскам бяздумна загубілі цэлую калонію шэрых чапляў15

Практычна спыніўся рух транспарту на трасе «Наваросія» — сухапутным калідоры ў Крым3

У Мінску заўважылі рэдкі суперкар McLaren. Такіх усяго 765 у свеце

Ва Украіне збіраюцца пашырыць мандат спецыяльнага прадстаўніка па Беларусі3

У Гомелі з 15‑га паверха ўпаў 17‑гадовы хлопец

У Дубаі пачалі будаваць найбуйнейшы аэрапорт у гісторыі чалавецтва4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне7

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць