Навука і тэхналогіі22

З 1 красавіка МТІС і МТС павысяць цэны на інтэрнэт, ADSL.BY — панізіць

Таксама на Дзень дурня тарыфы памяняюць «Дзелавая сець» і «Космас ТВ».

Правайдар МТІС паведаміў пра павышэнне цэн на лінейцы безлімітных інтэрнэт-тарыфаў «Е» з 1 красавіка.

Тарыф «Е0» з хуткасцю 1 Мбіт/с падаражае з 69 да 85 тысяч на месяц, «Е1» (2 Мбіт/с) — з 99 да 105, «Е2» (4 Мбіт/с) — са 129 да 139, «Е3» (8 Мбіт/с) — са 159 да 179, «Е4» (16 Мбіт/с) — са 199 да 219 тысяч на месяц.

Зменяцца цэны і на іншыя паслугі сувязі. Падаражанне не перавысіць 25%. Акрамя таго, на паседжанні камісіі па пытаннях дзяржрэгулявання цэнаўтварэння пры Саўміне вынесенае пытанне аб падвышэнні цэн на ТВ-тарыфы на 18-22%. У выпадку ўзгаднення цэн новыя ТВ-тарыфы набудуць сілу з 1 красавіка.

Таксама аб падвышэнні цэн на інтэрнэт-тарыфы з 1 красавіка паведаміў МТС. Змены тычацца некаторых паслуг па тарыфах «Хатні канэкт».

Тарыф «Хатні канэкт 1» падаражае на 35 тысяч рублёў да 135 тысяч на месяц, «Хатні канэкт 2» — на 25 тысяч да 155 тысяч, «Хатні канэкт 3» — на 10 тысяч да 195 тысяч. Цэны на «Хатні канэкт 4» не зменяцца.

Як сцвярджае МТС, гэта дазволіць аператару захаваць якасць паслуг, а таксама накіраваць інвестыцыі ў развіццё сеткі.

Тым часам «Белінфанэт» (ADSL.BY) паведаміў аб зніжэнні цэн з 1 красавіка. Змены тычацца тарыфаў з лімітаваным трафікам, а таксама безлімітнага тарыфу «X10».

Тарыфы «Максімум 80» і «Максімум 120» (80 і 120 Гб на максімальнай хуткасці) патанеюць з 240 да 200 тысяч і з 360 да 280 тысяч адпаведна. Таксама патанее безлімітны тарыф для фізічных асоб «X10» — са 156 да 150 тысяч. Падобны тарфы для юрыдычных асоб, «Кейс 10», патанее з 360 да 300 тысяч на месяц.

Чытайце таксама: «Дзелавая сець» і «Космас ТВ» павысяць інтэрнэт-тарыфы

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць