Афіша55

У Мінску пройдзе выстава, прысвечаная… самагонцы

З 1 красавіка ў выставачнай зале філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Музей гісторыі беларускага кіно» пачынае работу прымеркаваная да Міжнароднага Дня смеху выстава «ЛЯТУЧАЯ, ГАРУЧАЯ, ПРАЗРЫСТАЯ: ГІСТОРЫЯ ПРОМЫСЛУ І БАРАЦЬБЫ З ІМ У БЕЛАРУСІ», якая падрыхтавана сумесна з РГА «Беларускі саюз дызайнераў». 

Афіцыйнае адкрыццё выставы адбудзецца 1 красавіка а 17-й гадзіне.

Традыцыя самагонаварэння ў Беларусі вядома з XV стагоддзя. Самагонка ў гісторыі нашай краіны станавілася як чыннікам гаспадарчага росту, так і сапраўдным бічом на шляху развіцця грамадства. Выраб гарэлкі кантраляваўся дзяржавай, а часамі станавіўся несанкцыянаваным. Апошні перыяд росту несанкцыянаванага вырабу звязаны з 1939 годам і аб’яднаннем тэрыторыі Беларусі ў яе сучасных межах. Час ваеннага ліхалецця, частай змены ўлады прымушаў насельніцтва шукаць стабільную «валюту» для ўзаемных разлікаў. Самагонаварэнне залежала ў першую чаргу ад наяўнасці жыта ў сялян, таму спачатку істотна распаўсюдзілася ў Заходняй Беларусі, не абцяжаранай калгасным ладам.

У найноўшай гісторыі самагонаварэнне стала аб’ектам пераследу з боку дзяржавы. З дапамогай пяра, пэндзля і слова з гэтай з’явай змагалася сатыра і наглядная агітацыя.

Сёння самагонка – частка нацыянальнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны; як і беларуская кухня, яна вызначае рэгіянальную адметнасць, раскрывае турыстычны патэнцыял краіны. У якасці дэманстрацыі самагону як культурнай спадчыны яго прапануюць сёння шматлікім турыстым, наведвальнікам агра-сядзібаў, культурніцкіх запаведнікаў, музейных комплексаў.

Экспазіцыя выставы прэзентуе ўзоры самагонных апаратаў, атрыбуты, якія суправаджалі сам працэс самагонаварэння. Значную частку экспанатаў складаюць узоры савецкіх плакатаў антыалкагольнай накіраванасці. Жанр сатыры, які выкрываў сацыяльныя стэрэатыпы, звязаныя з п’янствам, сёння ужо з’яўляецца гісторыяй. Сатырычная графіка на гэтую тэму па-асабліваму выяўляе творчасць такіх вядомых беларускіх мастакоў як Барыс Забораў, Мікалай Гурло, Леанард Чурко, Аскольд Чуркін, Яўген Бусел і інш. Грамадзянская лірыка, якую стваралі да плакатаў, належыць не менш вядомым беларускім аўтарам-літаратарам, Рыгору Барадуліну, Генадзю Кляўко, Івану Стадольніку. Плакаты пазнейшага перыяду належаць аўтарству Уладзіміра Крукоўскага, Уладзіміра Цэслера, Сяргея Войчанка, Дзмітрыя Маслія і інш.

Наведвальнікам выставы прапануюцца відэагіды, якія раскрываюць цікавыя старонкі з гісторыі самагонаварэння. З культуралагічнага пункту гледжання асаблівасці культуры спажывання алкаголю ў беларусаў разглядае доктар філасофіі Ірына Дубянецкая. Агляд гісторыі самагонаварэння, яго ролю ў сістэме гаспадаркі, цікавыя архіўныя спасылкі прапануе доктар гістарычных навук Валянцін Голубеў.

Партнёрам праекту выступіў музейны комплекс «Дудуткі», які адраджае старадаўнія тэхналогіі і рэцэпты, у якасці дэманстрацыі культурнай спадчыны ў межах выставы ладзіць дэгустацыі.

Музей гісторыі беларускага кіно
Адрас: г. Мінск, вул. Свярдлова, 4
Кожны дзень (акрамя панядзелка) з 10.00 да 19.00
Тэл. для даведак: 327 10 75; 029 627 10 75

Каментары5

Цяпер чытаюць

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой12

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой

Усе навіны →
Усе навіны

У Італіі рамантуюць унікальную мазаіку, якая пацярпела ад дзіўнага турыстычнага рытуалу1

Расіяне прэзентавалі ў Мінску бел-чырвона-белы цягнік10

«Крызіс ва Украіне з гэтага пачаўся». Пуцін у Астане намякаў на будучыя праблемы ў Арменіі1

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў22

Сабаленка расказала, ці будзе мяняць прозвішча пасля вяселля1

Адпраўлены ў адстаўку намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук7

Дарадца Мінабароны Украіны: Глабальнае ўварванне фармату 2022 года ўжо не паўторыцца

Мінскія Шабаны накрылі аблокі цэментнага пылу1

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой12

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць