Меркаванні5959

Абмяркоўвайце: ТОП-5 плюсоў і мінусаў палітыкі Лукашэнкі на сёння

Аляксандр Лукашэнка з тых палітыкаў, стаўленне да якіх палярнае.

Прыхільнікі дэмакратычнай сістэмы кіравання будуць па азначэнні катэгарычна супраць яго, а прыхільнікі аўтакратыі — за.

Прыхільнікі еўрапейскага шляху развіцця супраць яго проста таму, што ён выбраў еўразійскі вектар.

Для праціўнікаў дыктатуры анафема думаць пра яе плюсы.

Для вернападданых страшна нават падумаць, што нешта не так.

Тым не менш, я паспрабаваў сабраць топ-5 плюсоў і мінусаў палітыкі Аляксандра Лукашэнкі за перыяд 2010—2015 гадоў. 

+ Пазіцыя па Украіне

Беларусь трымаецца нейтралітэту і не дала сябе ўцягнуць у вайну.

+ Барацьба з карупцыяй і злачыннасцю

У краіне няма бандытызму, а карупцыя ў нас – на узроўні суседзяў з Еўрасаюза, а не былых постсавецкіх краін.

+ Інвестыцыі ў сельскую гаспадарку

Зямля — найбольшы наш рэсурс — уся засяваецца, сельская гаспадарка ніколі раней не была такой прадуктыўнай.

+ Інвестыцыі ў медыцыну

Медыцына ў цэлым застаецца даступная ўсім людзям без выключэння, а медыцынскія тэхналогіі не адстаюць ад краін-суседак. Гэта дае рост працягласці жыцця.

+ — Добрыя адносіны з Расіяй. Аж да самагубства

Лабавая канфрантацыя з Расіяй здольная ператварыць нашу краіну ў руіны. Нельга дапускаць, каб Расія нас захапіла ці русіфікавала, але ў той жа час і ізаляцыя ад Расіі адкінула б Беларусь назад у развіцці. Але імкненне атрымліваць расійскія субсідыі любым коштам прывяло да таго, што Беларусь стала васалам Расіі, часткай «Рускага свету», і адстае ў развіцці.

— Самаўладдзе і абмежаванне грамадзянскіх правоў, масавыя парушэнні законнасці

Выбраны лад кіравання па вызначэнні прыводзіць да ігнаравання канстытуцыйных правоў і свабод. Гэта рыкашэтам б’е па звычках людзей і бізнэс-практыках. Першапрычыны слабасці беларускай эканомікі – тут.

— Кепскія адносіны з Еўропай і нулявая еўраінтэграцыя

Еўрасаюз уратаваў нават саму-вінаватую Грэцыю, уклаў у яе 300 мільярдаў еўра, а Беларусь як была, так і застаецца беднай перыферыяй кантынента, не выкарыстоўваючы магчымасцей, якія дае еўраінтэграцыя.

— Беларуская мова

Беларусь – адзіная краіна Еўропы, дзе колькасць людзей, што гавораць на нацыянальнай мове, зніжаецца. Нацыянальная свядомасць застаецца такой задушанай, што перспектыва ліквідацыі дзяржаўнасці і далучэння суседняй краінай па-ранейшаму рэальныя.

— Танны алкаголь, і ў выніку масавае п’янства

П’юць масава, цэлыя пласты насельніцтва ад таго дэградуюць, а па колькасці самагубстваў, бытавых забойстваў краіна — сярод найгоршых. Самыя таленавітыя і прадпрымальныя бягуць з рэгіёнаў і краін, дзе пануе такая атмасфера.

— Дэградацыя адукацыі праз малыя заробкі настаўнікаў

Нізкі ўзровень сярэдняй адукацыі і дэвальвацыя дыпломаў пра вышэйшую асвету робіць беларускую працоўную сілу неканкурэнтнай у сусветным маштабе, што мае вынікам эканамічную стагнацыю.

Што пераважвае, плюсы ці мінусы? Абмяркоўвайце!

Каментары59

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць28

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў1

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць28

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць