Свет22

У Германіі мужчына «наняў» ChatGPT у якасці адваката. Яму ўдалося выйграць справу

41‑гадовы жыхар Лейпцыга Давід Хінц здолеў дабіцца закрыцця крымінальнай справы, выкарыстаўшы чат-бот у якасці юрыста, піша BILD.

41‑гадовы супрацоўнік службы бяспекі Давід Хінц сутыкнуўся з абвінавачваннямі ў махлярстве. У 2023 годзе ён выйшаў на новую працу на тыдзень раней за запланаваны тэрмін. Хоць Хінц паведаміў пра гэта службе занятасці па тэлефоне, яму памылкова выплацілі лішнюю дапамогу па беспрацоўі — на агульную суму 242,34 еўра. Гэта і стала падставай для абвінавачвання.

Права на бясплатнага дзяржаўнага адваката абвінавачанаму не прадставілі, а наняць прыватнага абаронцу было занадта дорага, таму Хінц вырашыў абараняць сябе сам — з дапамогай ШІ.

ChatGPT патлумачыў яму юрыдычныя тонкасці працэсу, дапамог скласці пярэчанне і на працягу тыдня працаваў разам з ім над 18‑старонкавым хадайніцтвам пра перадузятасць суддзі, якое ў выніку было задаволенае. Справу перадалі іншаму суддзі, і вядзенне па ёй пасля спынілі. Як менавіта ChatGPT паўплываў на вынік справы — пытанне адкрытае.

Аднак даследаванне, праведзенае ў Стэнфардзе, паказвае, што ў сферы права ШІ ўжо прыносіць карысць: высветлілася, што юрысты, якія выкарыстоўваюць ШІ-памочнікаў, працавалі на 6% дакладней і прыкладна на 26% хутчэй. ШІ займаўся пошукам доказаў і ўказваў на магчымыя памылкі, аднак канчатковыя рашэнні заставаліся за людзьмі.

Каментары2

  • Indrid Cold
    26.07.2026
    Адзін раз у год і палка страляе
  • Фриц
    26.07.2026
    Ничего удивиельного. Надо всего-то отлично знать немецкий язык и немецкое законодательство, чтобы задать ChatGPT грамотные вопросы

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла2

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 5014

У аграгарадку на 500 чалавек адкрылі манікюрны кабінет5

Пуцін заявіў, што Еўропа не можа прывіць мігрантам сваю культуру, бо сама яе страціла13

Мінчук паказаў, як разам з суседзямі прывёў у парадак пад’езд18

9 модных сукенак гэтага сезона восень-зіма5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла2

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць