Тэатр1212

У Мінску ідзе першы беларускамоўны спектакль са стрыптызам

«Нямое каханне», Рэспубліканскі тэатр Беларускай драматургіі.

«Нямое каханне» пачынаецца з танца мужчынскай стрыптыз-групы Royal Diamonds. А кульмінацыя пастаноўкі — жаночы танец на пілоне. Сюжэт мае мала значэння. Затое на сцэне камернага тэатра, што знаходзіцца на Старажоўцы, сабраныя «найлепшыя творчыя сілы» мінскіх вар’етэ і эратычных шоу. Яны рассоўваюць ногі (у трусах) проста перад гледачамі ў першым шэрагу і брава зрываюць з сябе штаны лёгкім рухам рукі.

Тэатр дэкларуе ўсё гэта як «аўтарскі праект Ігара Сігава». Сігаў і сам выходзіць на сцэну з шансонам.

Невялічкі сюрпрыз — станоўчым героем, здольным на рашучыя дзеянні, у гэтым варварскім доме аказваецца супрацоўнік органаў. (Тыя, хто наракае на аднавымернасць беларускага культурнага поля, могуць здавацца.)

Не ўсё ў пастаноўцы лагічна.

Такі спектакль добра прымалі б у малых гарадах Беларусі, там гэта было б адкрыццём — беларускамоўнае шоу са стрыптызам і галоўным героем-кагэбістам. Але як вывезці туды спектакль, у якім занятыя дзясяткі запрошаных зорак? Іх і ў Мінску, відаць, сабраць праблематычна, а дзе яны табе паедуць у Маларыту? Кожны з іх з’яўляецца на сцэне на 5—10 хвілін, але ж і ён — частка спектакля.

Па-другое, такі спектакль павінен каштаваць страшна дорага. Няўжо гэтыя дыяменты дзявочнікаў перад 8 Сакавіка і зоркі банкаўскіх карпаратываў выходзяць на сцэну ўсе разам з чыстай любові да мастацтва? Не верыцца. Тады чаму такая ўбогая, тандэтная сцэнаграфія? Калі ўжо цыганы (ражаныя пад цыганоў), то прывядзіце на сцэну і каня. Калі ўжо вар’етэ, дык наліце вы гледачам паўсалодкае ігрыстае вырабу Мінскага завода шампанскіх він, ім запомнілася б. Вам гэта будзе каштаваць пару працэнтаў ад кошту ганарару работніц пілона. Ці, прынамсі, разбіце на сцэне сапраўдныя бакалы, а не пластыкавыя муляжы.

Жартую, вядома. Але адчуванне несувымернасці задзейнічаных сіл і антуражу застаецца.

Як і лішнясці акцёраў на сцэне. На храна яны тут, калі ім не даюць іграць? Пасадзіце аднаго, хай ён зачытвае канву. Усё роўна роля акцёраў зводзіцца да прайсці туды-сюды і сказаць пару сказаў для сувязі між музычна-танцавальнымі нумарамі. Калі б акцёрам быў я, я б ніколі пасля гэтага не пагадзіўся іграць у спектаклях Сігава. Гэта страчаны час у жыцці, ні розуму, ні сэрцу акцёра.

Калі спектаклеў Рэмба — супрацоўнік органаў, то чаму ён апрануты як лох раённы, у вастраносыя туфлі і поліэстэрны бліскучы касцюмчык? Дапусцім, такімі бачыць сілавікоў рэжысёр. Але чаму ў яго штаны зашмуляныя і неадпрасаваныя? Сілавікам не паложана хадзіць неахайнымі. Чаму ён агрэсіўны, нарэшце, у вольны ад работы час? Гэта хіба не характэрна.

Дарэчы, у Марата Вайцяховіча, выканаўцы гэтай ролі, адчуваецца душа, ён здолеў бы і сыграць гэтага героя, калі б сцэнар і рэжысёр прадугледжвалі нейкую ігру, а не проста хаджэнне па сцэне.

Сваім сюжэтам, музыкай і танцамі спектакль меў бы страшны поспех у падлеткаў старшага школьнага веку і асабліва навучэнцаў прафесійна-тэхнічных каледжаў. Спачатку яны ржалі б, але пасля пранікаліся б. Але бяда-бяда — у афішы ён пазначаны як «для дарослых ад 16 гадоў», а ў праграмцы нават — «клубны праект 18+». Між тым досыць было выразаць 15 хвілін стрыптызу і каля яго, і спектакль адразу трапляў бы ў «мэтавую аўдыторыю», і нават кагосьці з падлеткаў падштурхнуў бы да творчасці, пісання вершаў, складання музыкі і нават больш — да іншага, глыбейшага стаўлення да выбару свайго жыццёвага шляху і спадарожнікаў на ім.

А так выйшаў спектакль для ўсіх і ні для каго. І для мужчын, і для жанчын, і для дарослых, і клубны — а зала на паказе, усё яшчэ пазначаным як прэм'ерны, на якім прысутнічаў ваш пакорны слуга, была запоўненая толькі напалову.

Стрыптыз не гарантуе поспеху.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве2

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве

Усе навіны →
Усе навіны

«Цяпер гэта пяскі Герадота». Так цяпер выглядае Прыпяць ВІДЭА3

Дзіма Білан дасць два запар канцэрты на «Мінск-Арэне»3

У Мінску заўважылі амерыканскі аўтамабіль саракавых гадоў на хаду2

Пад Мінскам адкрылі краму са свежай выпечкай па рэцэптах 1980‑х9

У Еўрасаюзе абмеркавалі міграцыйную палітыку пасля крызісу ў Іспаніі. Адзінства няма14

Новае даследаванне паказала, што пагроза ад здзічэлых катоў у Аўстраліі была моцна недаацэненая3

Прызналі «экстрэмісцкім» тэлеграм-канал краязнаўчага праекта «Пошукі старога Гомеля»3

Мінск стаў самым папулярным замежным горадам для расійскіх турыстаў2

На магілёўскай трасе выпрабоўваюць «вайтопінг» — новую тэхналогію рамонту дарог6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве2

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць